Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю-Продам
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
16 верасня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Власть
7 лютага 2019 года, 12:46

Важкая прыбаўка ад здачы малака

 
Развіццё асабістых дапаможных гаспадарак жыхароў нашага раёна пастаянна знаходзіцца ў полі зроку органаў улады, асабліва сельвыканкамаў.

 

З мэтай стварэння ўмоў для вытворчасці вяскоўцаў наладжаны: рэалізацыя зерня, прадстаўленне сенакосаў і пашаў, аказанне паслуг па ветэрынарыі і асемяненні жывёлы, апрацоўка прысядзібных участкаў і г.д. А таксама арганізаваны закуп лішкаў сельскагаспадарчай прадукцыі ў насельніцтва. У прыватнасці, маладняку БРЖ і малака.

Што датычыць рэалізацыі апошняга дзяржаве, то ў сельвыканкамаў маецца дамоўленасць з некалькімі індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія рэгулярна ажыццяўляюць збор малака з падворкаў грамадзян і дастаўку яго ў Любанскі філіял ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат». За мінулы год на перапрацоўчае прадпрыемства пастаўлена ад насельніцтва 3 340 166 кілаграмаў прадукцыі ў фізічнай вазе (3 446 326 кг – у заліковай).

Трэба сказаць, што ў апошняе дзесяцігоддзе ў нас, як і ў іншых раёнах, прасочваецца тэндэнцыя да змяншэння колькасці жывёлы ў асабістых дапаможных гаспадарках. Так, на тэрыторыі Юшкавіцкага сельсавета жыхары ўтрымліваюць толькі 7 кароў, Тальскага – 15, Урэцкага – 22. Тым не менш ёсць сярод вяскоўцаў Любаншчыны тыя, у каго досыць вялікая гаспадарка, і на  ўласным падворку маецца не адна і нават не дзве пярэстыя. Так, у Галіны Вішчэні з Ямінска іх ажно сямнаццаць, Вольгі Хамлюк з Нежына –
восем, Валянціны Белаус з Аляксандраўкі, Васіля Кудзелькі з Соснаў 1, Святланы Носікавай з Нежына – па сем і г.д. За здадзенае малако ўласнікі рагуль атрымліваюць нядрэнны прыбытак, які з’яўляецца важкай прыбаўкай да сямейнага бюджэту.

Калі прааналізаваць, колькі яго рэалізуецца ў сярэднім за дзень ад адной каровы, то атрымліваецца, што самыя высокія паказчыкі па выніках мінулага года ў малаказдатчыкаў Сароцкага (па 9,6 кг), Камунараўскага (9,18 кг), Соснаўскага (8,72 кг) сельсаветаў. Напрыклад, Тамара Турута з Нежына прадала дзяржаве ад кожнай з чатырох сваіх рагуль па 19,4 кг прадукцыі, Валерый Хаміцэвіч і Марыя Міхнавец са Старых Юрковіч – адпаведна па 19,7 і 22,2 кг, Анатоль Дзядзюля з Рэдкавіч – па 19,8 кг, Любоў Насановіч з Баяніч – па 21,3 кг, Міхаіл Рагалевіч з Барыкова – па 20,3 кг, а яго аднавяскоўка Наталля Берніковіч – увогуле па 49,2 кг. Апошні рэзультат, вядома, выклікае шэраг супярэчлівых пытанняў, на якія і сама гаспадыня не здолела даць грунтоўнага адказу прадстаўнікам Соснаўскага сельвыканкама.

 Галоўнае – не баяцца працы. Менавіта такой думкі прытрымліваецца жыхарка вёскі Нежын Вольга Хамлюк. Разам з мужам Аляксеем яны ўтрымліваюць немалую дапаможную гаспадарку: курэй, гусей, свіней і восем рагуль. Ад кожнай атрымалі ў апошнія месяцы па цялятку: двух бычкоў і шэсць цялушак. Апошніх, па словах гаспадыні, мяркуюць гадаваць, каб папоўніць свой дойны статак. «Работы, безумоўна, шмат з усёй жыўнасцю, – распавяла Вольга Фёдараўна, але мы, вяскоўцы, да яе звычныя. Ды і дзеці стараюцца дапамагаць». Дарэчы, сям’я Хамлюк мае статус шматдзетнай. І каб забяспечыць сваіх крывінак усім неабходным, Вольга і Аляксей так і рупяцца. Паспяваюць і на працы (яна – сацыяльны работнік, а ён – вартаўнік у ПМС), і дома.

 

 

 

 

Наталья

Вилента


Архив сайта
16
2019
Сентябрь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Выборы-2019 2-е европейские игры Декрет №7 Тема недели Декрет №3 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК