Погода:
Курсы валют:
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
27 лістапада 2020 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Власть
19 лістапада 2020 года, 13:56

У асноўным звароты маюць грамадскі характар – на Любаншчыне працягвае дзейнічаць грамадская прыёмная

 
На мінулым тыдні ў нашым раёне, як і ў іншых рэгіёнах краіны, пачала дзейнічаць грамадская прыёмная. Па серадах і суботах там дзяжураць прадстаўнікі аддзелаў райвыканкама, шэрагу служб, кіраўнікі грамадскіх арганізацый.

Як зазначыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Таццяна Аляксеева, якая прысутнічала на першым прыёме, гэта пляцоўка для канструкцыйнага дыялогу паміж уладай і насельніцтвам, выдатная магчымасць выказаць сваё меркаванне і ведаць, што цябе пачуюць. Жыхары Любаншчыны могуць падзяліцца сваімі ініцыятывамі і прапановамі, якія датычаць не толькі жыцця нашага рэгіёна, а і, магчыма, змен у Канстытуцыю. Усе звароты прымуць да ведама. А найбольш рацыянальныя думкі па ўдасканаленні нацыянальнага заканадаўства будуць сістэматызаваны і перададзены для абмеркавання дэлегатамі Усебеларускага сходу, што адбудзецца ў пачатку наступнага года.

Кожны жадаючы можа звярнуцца ў грамадскую прыёмную асабіста альбо патэлефанаваць. Дарэчы, улічваючы эпідэміялагічную сітуацыю, большасць грамадзян якраз-такі агучваюць свае пытанні, пажаданні па тэлефоне. Тэматыка іх разнастайная: гараджанамі выказваліся нараканні па цеплазабеспячэнні асобных шматкватэрных дамоў, паступіла просьба абуладкаваць стаянку для аўтатранспарту каля раённага Цэнтра культуры і вольнага часу і інш. Кагосьці вымушаюць пазваніць нейкія асабістыя абставіны, але ў асноўным запыты любанчан маюць грамадскі характар. Пры гэтым ніводны не застаецца па-за ўвагай.

Аналіз зваротаў, занатаваных у грамадскай прыёмнай, да слова, дае магчымасць не толькі вывучыць, якія праблемы турбуюць сёння людзей, але і зрабіць выснову: нашы жыхары неабыякавыя, яны праяўляюць актыўнасць, не застаюцца ў баку ад таго, што адбываецца вакол.

На здымку: старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вольга АЛЫМАВА і начальнік аддзела пенсіённага забеспячэння ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Галіна ЭСМАНТОВІЧ выслухалі жыхарку г. Любані, якая звярнулася ў грамадскую прыёмную з пытаннем наконт пенсіённага ўзросту.

 

Архив сайта
27
2020
Ноябрь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Биометрические документы Республики Беларусь З гонарам у сэрцы Тема недели Декрет №7 Декрет №3 Отдел образования Любанского РИК Телефоны горячих линий