Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
27 чэрвеня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Власть
5 сакавіка 2018 года, 20:24

Трэба шукаць кампрамісны варыянт

У аўторак, 13 лютага, у Любанскім раённым выканаўчым камітэце прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб правяла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання Юлія Мурына.

За садзеяннем у вырашэнні праблемы да народнага абранніка звярнулася жыхарка г. Любані, што абараняла інтарэсы свайго мужа. Дарэчы, на пытанне, чаму на сустрэчу не прыйшоў сам галава сям’і, выразнага адказу ад жанчыны дэпутат не атрымала, але ўсё ж уважліва выслухала.
Як паведаміла любанчанка яшчэ падчас папярэдняга запісу, новае кіраўніцтва ПМК-201, у якім муж адпрацаваў 37 гадоў на пасадзе механіка, пасля заканчэння тэрміну дзеяння кантракта адмовілася працягваць яго на тых жа ўмовах. Мужчыне, якому да пенсійнага ўзросту засталося каля двух гадоў, прапанавалі застацца на прадпрыемстве ў якасці слесара, але той з гэтай умовай не пагадзіўся.
Свой пункт гледжання на дадзенае пытанне выказаў і дырэктар ДУП «ПМК-201» Мікалай Лучыновіч, якога таксама запрасілі на сустрэчу. Мікалай Андрэевіч, між іншым, зазначыў, што такое рашэнне было прынята не на пустым месцы. У апошні час у бок работніка паступала нямала крытыкі, таму яго і вырашылі вызваліць з адказнай пасады, аднак прапанавалі працягнуць супрацоўніцтва з арганізацыяй на іншай.
Кожны з бакоў мае рацыю, але з пункту гледжання заканадаўства кіраўнік арганізацыі ў сваім праве, таму і паўплываць на яго рашэнне нельга. Тым больш, менавіта ён нясе адказнасць за работу ўсіх пад-раздзяленняў прадпрыемства, на якім працуюць 150 чалавек, і ў сваіх кадрах павінен быць упэўнены. У гэты ж час пакінуць неўладкаваным чалавека перадпенсійнага ўзросту таксама немагчыма. У такім выпадку абодвум бакам параілі прыйсці да кампраміснага рашэння і разгледзець іншыя варыянты, што задаволяць усіх. Адзін з іх любанчанцы прапанавалі ўжо падчас сустрэчы, ды канчатковае рашэнне ўсё ж за галавой сям’і.
Пасля завяршэння прыёму, які праходзіў у першы дзень пачатку датэрміновага галасавання па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў, Юлія Георгіеўна наведала ўсе гарадскія і Сароцкі №14 участкі для гасавання, арганізацыю работы якіх ацаніла на даволі высокім узроўні. Звярнула ўвагу на іх абуладкаванне, афармленне інфармацыйных стэндаў, а таксама пагутарыла з выбаршчыкамі, што вырашылі выканаць свой грамадзянскі абавязак загадзя.

Светлана

Кривальцевич


Архив сайта
27
2019
Июнь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК