Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю-Продам
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
16 верасня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Власть
11 верасня 2019 года, 08:22

Старшыня райвыканкама Валерый Мельнік сустрэўся з жыхарамі мікрараёна горада Любані

 
Чарговая сустрэча інфармацыйна-прапагандысцкай групы, якую ўзначальвае старшыня райвыканкама Валерый Мельнік, адбылася ў Любані на базе цэнтра дзіцячай творчасці. Жыхары мікрараёна актыўна вялі дыялог з кіраўніцтвам. У гараджан наспела шмат пытанняў, і ўсе яны звязаны з дзейнасцю ЖКГ.

Добраўпарадкаванне тэрыторыі патрабуецца па вул. Баравіка, 13А, Леніна, 96, 100, 107А, Савецкай, 125. Пра гэта сведчылі прысутныя, эмацыянальна зазначаючы, што калі ідуць дажджы і растае снег, там проста не прайсці без гумавых ботаў.

Турботы жыхароў зразумелыя, але і адначасова ўсё зрабіць немагчыма. Па словах дырэктара ЖКГ Алега Гарчаніна, пры наяўнасці фінансавай магчымасці па названых адрасах будуць праведзены неабходныя работы. У бліжэйшы ж час ён паабяцаў ажыццявіць падсыпку і прафіліраванне тэрыторыі, у прыватнасці, па вул. Баравіка, 13А.

Па вул. Леніна, 98 каля трэцяга пад’езда будзе засыпана яма і зацэментавана. Што датычыць устаноўкі новых уваходных дзвярэй там, а таксама ў доме №100 па вул. Леніна, то кіраўніцтва жыллёва-камунальнай гаспадаркі па гэтым пытанні неўзабаве правядзе сход з жыхарамі. Ім прапануецца сабраць патрэбную суму грошай на аплату дзвярэй, а пасля за некалькі месяцаў яна будзе адмінусавана з жыровак за паслугі ЖКГ. Калі паразумення атрымаецца дасягнуць, то праблема вырашыцца. Затраты па ўстаноўцы дзвярэй возьме на сябе ЖКГ і заадно выканае рамонт ганкаў, каб туды не трапляла вада падчас моцнага дажджу.

З набалелым пытаннем звярнулася жыхарка д. 82 па вул. Леніна. Справа ў тым, што, як толькі выпадаюць ападкі, там у падвале стаіць вада. Меры прадпрымаліся – заліваўся бетон, аднак сітуацыя не вельмі змянілася: пасля дажджу ў падвальным памяшканні ўсё роўна вільготна. Заяўніцы паведамілі, што выйсцем можа быць альбо абуладкаванне адводу вады, альбо суцэльная водаізаляцыя. Прапрацуюцца абодва варыянты і будзе вызначаны больш надзейны, каб пытанне ўжо раз і назаўсёды зняць з парадку дня.

Пакрыўджанымі засталіся жыхары вул. Інтэрнацыянальнай, 54. Гэта адзіны ў райцэнтры шматкватэрны дом, дзе дагэтуль няма гарачай вады. Зразумела, што адзін са зваротаў тычыўся менавіта дадзенай тэмы. У сваю чаргу А.М. Гарчанін патлумачыў: маецца праектна-каштарысная дакументацыя і запланаваны капітальны рамонт згаданага дома, якім прадугледжана забяспечыць і гарачае водазабеспячэнне.

Яшчэ ад прысутных гучалі просьбы ўстанавіць лавачкі каля пад’ездаў, дзе іх няма, правесці рамонт цэнтра дзіцячай творчасці, дзе ў аб’яднаннях па інтарэсах займаюцца навучэнцы розных устаноў адукацыі, і інш. Ні адзін з запытаў не праігнараваны. Праўда, тэрмін выканання кожнага будзе розным, у залежнасці ад неабходных фінансавых выдаткаў.

 

Наталья

Вилента


Архив сайта
16
2019
Сентябрь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Выборы-2019 2-е европейские игры Декрет №7 Тема недели Декрет №3 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК