Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
26 кастрычніка 2020 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Власть
7 ліпеня 2020 года, 11:35

Старшыня Мінскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Віктар Маліноўскі сустрэўся з працаўнікамі Любанскага лясгаса і райспажыўтаварыства

Падчас размовы, якая прайшла ў даверлівай атмасферы, кіраўнік распавёў пра дасягненні і перспектывы цэнтральнага рэгіёну за апошнюю пяцігодку, засяродзіўшы ўвагу на тым, што ў вобласці рэалізуецца шэраг вялікіх інвестыцыйных праектаў. У тым ліку адзін на Любаншчыне – па будаўніцтве горна-абагачальнага камбіната. І ўвядзенне ў эксплуатацыю прадпрыемства абавязкова дасць значны штуршок для развіцця інфраструктуры нашага раёна, павелічэння працоўных месцаў і экспартнага патэнцыялу.

Таксама Віктар Тадэушавіч расказаў пра накірункі дзейнасці аб’яднання прафсаюзаў. Адным з прыярытэтных з’яўляецца бясплатная прававая дапамога, якая аказваецца праз тэлефонныя прамыя і гарачыя лініі, прыёмы і г.д. Істотная работа праводзіцца па вырашэнні праблем грамадзян, аднаўленню іх законных правоў і інтарэсаў, што, безумоўна, садзейнічае сацыяльнай абароненасці працаўнікоў, іх сем’яў. Не абыйшоў В.Т. Маліноўскі ўвагай і тэму каронавіруснай пандэміі. У гэты няпросты час прафсаюзамі аказана важкая падтрымка многім установам аховы здароўя, і Любанскай ЦРБ таксама.

У завяршэнне старшыня абласнога аб'яднання нагадаў пра важную палітычную падзею, якая мае адбыцца літаральна праз месяц. Выбары – гэта заўсёды адказна, а прэзідэнта – удвая, зазначыў ён. А таму кожны свядомы грамадзянін павінен зрабіць свой выбар,  прагаласаваць за таго кандыдата, які зможа захаваць мір і стабільнасць у грамадстве.

Архив сайта
26
2020
Октябрь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Биометрические документы Республики Беларусь З гонарам у сэрцы Тема недели Декрет №7 Декрет №3 Отдел образования Любанского РИК Телефоны горячих линий