Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю-Продам
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
16 верасня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Власть
4 красавіка 2019 года, 09:38

Станоўчы рэзультат павінен быць

 
У канцы сакавіка бягучага года адбылося пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта пад старшынствам кіраўніка раённай вертыкалі Сяргея Казецкага. На парадку дня разглядаўся ход рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь на 2016 – 2020 гады», зацверджанай пастановай Савета міністраў Рэспублікі Беларусь 14 сакавіка 2016 г. №200, у Любанскім раёне ў 2018 годзе. Другое пытанне, што было агучана падчас названага мерапрыемства, тычылася эфектыўнасці прымаемых мер па папярэджанні рэцэдыўнай злачыннасці, арганізацыі сацыяльнай, працоўнай рэабілітацыі грамадзян, вызваленых ад адбыцця пакарання, у Любанскім раёне.

У пасяджэнні райвыканкама прынялі ўдзел намеснік міністра аховы здароўя – галоўны санітарны ўрач Рэспублікі Беларусь Наталля Жукава, начальнік Галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Міхаіл Вішнявецкі, а таксама члены выканкама, начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў, кіраўнікі арганізацый раёна, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў.

Па першым пытанні выступіла намеснік старшыні райвыканкама Тамара Дамашэвіч. Тамара Мікалаеўна агучыла мэты Дзяржаўнай праграмы, асноўнымі з якіх з’яўляюцца стабілізацыя колькасці насельніцтва і павелічэнне працягласці жыцця людзей. Што да апошняга, летась працягласць жыцця на Любаншчыне склала 72,6 года, надалей чакаецца дасягнуць 75,9 г. За 2018 г., што вельмі станоўча, у раёне не дапушчана ніводнага выпадку дзіцячай смяротнасці. Сумарны каэфіцыент нараджальнасці саставіў 2,58 праміле пры прагнозе 1,73. Засмучальным на сёння з’яўляецца той факт, што смяротнасць працаздольнага насельніцтва перавышае прагнозны паказчык па праграме. Асобную ўвагу выступоўца засяродзіла на пытаннях аказання жыхарам раёна медыцынскай дапамогі, набыцця медабсталявання, паляпшэння якасці абслугоўвання пацыентаў, прафілактычнай і агітацыйнай рабоце. Рэалізацыя Дзяржаўнай праграмы ў Любанскім раёне ажыццяўляецца ў цесным узаемадзеянні з органамі выканаўчай улады, арганізацыямі аховы здароўя, сацыяльнай абароны, адукацыі, спорту і турызму.

Прадоўжылі тэму парадку дня галоўны ўрач установы аховы здароўя «Любанская цэнтральная раённая бальніца» Андрэй Амшарук і начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Рабая.

Затым  з дакладам выступіў выконваючы абавязкі начальніка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Рыгор Рабцаў. Ён агучыў колькасць злачынстваў, што адбыліся на Любаншчыне, і факты рэцэдываў сярод асоб, якія мелі судзімасць.  Рыгор Аляксеевіч засяродзіў увагу на значэнні сумеснай прафілактычнай работы, у тым ліку па пытаннях занятасці былых асуджаных, беспрацоўных, у чым павінны быць зацікаўлены праваахоўныя органы, упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, патэнцыяльныя работадаўцы, грамадскія арганізацыі і інш.

Вынікі пасяджэння раённага выканаўчага камітэта падвёў старшыня Сяргей Казецкі. Па абмеркаваных пытаннях прыняты разгорнутыя і канкрэтныя рашэнні.

 

 

Архив сайта
16
2019
Сентябрь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Выборы-2019 2-е европейские игры Декрет №7 Тема недели Декрет №3 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК