Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 55-5-62,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
17 снежня 2018 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Власть
11 кастрычніка 2018 года, 11:13

Сітуацыя выклікае занепакоенасць

 
Распаўсюджванне ВІЧ-інфекцыі – сур’ёзная праблема сучаснасці, якая набыла ўжо глабальны характар і ўяўляе рэальную пагрозу для сацыяльна-эканамічнага развіцця многіх краін свету. Пра тое, якая сітуацыя склалася ў гэтым напрамку ў нашай рэспубліцы і канкрэтна на Любаншчыне, распавяла Таццяна Казлоўская, загадчыца аддзела гігіены раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

 

У прыватнасці, яна зазначыла, што па стане на 1 верасня бягучага года ў Беларусі зарэгістравана 26 194 вы-
падкі ВІЧ-інфекцыі, з якіх 1 559 (на 75 больш, чым за аналагічны мінулагодні перыяд) выяўлена сёлета за 
8 месяцаў. Тых жа, хто жыве зараз у краіне з гэтым дыягназам, 20 486. У Мінскай вобласці такіх 3 265 чалавек (281 выпадак зарэгістраваны ў бягучым годзе). У эпідэміялагічны працэс уцягнуты ўсе адміністрацыйныя тэрыторыі. Аднак у чатырох раёнах паказчык распаўсюджанасці ВІЧ-інфекцыі перавышае сярэднеабласны: Салігорскім, Слуцкім, Пухавіцкім і Любанскім. Што датычыць непасрэдна нашага рэгіёну, то сітуацыя нават палохае. У раёне за ўвесь час выяўлена 96 выпадкаў віруса імунадэфіцыту чалавека, жывуць з ім цяпер 78. Прычым адзінаццаці з іх такі дыягназ выстаўлены сёлета – адпаведна тэмп росту ў параўнанні з леташнім перыядам склаў за 8 месяцаў 220 працэнтаў. Такое павелічэнне звязана ў першую чаргу, па меркаванні Таццяны Генадзьеўны, з большым ахопам насельніцтва медыцынскім абследаваннем.

З агульнай колькасці выпадкаў ВІЧ-інфекцыі ў нашым раёне 92 выяўлены сярод дарослага насельніцтва і 4 – у дзяцей. Большасць з іх – гэта жыхары сельскай мясцовасці (81%). Пры гэтым усё часцей захворванне рэгіструецца ў асоб старэйшых узроставых груп. Так, з 11 чалавек, якія ў бягучым годзе папоўнілі лік хворых на вірус імунадэфіцыту, 6 – старэйшыя за сорак гадоў. У структуры ВІЧ-інфіцыраваных пераважаюць прадстаўнікі моцнай паловы (56 працэнтаў). 40,6% – асобы рабочых спецыяльнасцей, 14,6% – не занятыя пэўнай дзейнасцю, 8,3% – з месцаў пазбаўлення волі. Сярод шляхоў перадачы захворвання ў нашым рэгіёне, як і ў цэлым па вобласці, асноўным з’яўляецца палавы (у 60,7% выпадках – па Мінскай вобласці, 91,6% – па Любанскім раёне). У той жа час пры правядзенні медыцынскіх маніпуляцый за апошнія два дзесяцігоддзі не выяўлена ні аднаго факта заражэння ВІЧ.

Як бачна з прыведзеных лічбаў, праблема не мае ні ўзроставых, ні якіх іншых межаў. А таму важным з’яўляецца своечасовае выяўленне крыніцы захворвання. Дзеля гэтага і праводзіцца скрынінгавае абследаванне насельніцтва. Па рэкамендацыях упраўлення аховы здароўя ў Любанскім раёне штогод ім павінна быць ахоплена не менш за 13 працэнтаў жыхароў. За 8 месяцаў 2018 г. абследавана 11,7% (летась было толькі 7%) – гэта 3 648 чалавек, у тым ліку тры з выкарыстаннем метаду экспрэс-тэсціравання. Паказчык выяўлення склаў 3 на 1 000 абследаваных супраць мінулагодняга 1,8. Таму і далей, улічваючы існуючую эпідэміялагічную сітуацыю, неабходна актыўна праводзіць скрынінг, падкрэсліла Т.Г. Казлоўская.

Таксама важная роля адводзіцца прафілактычна-адукацыйнай дзейнасці. У дадзеным накірунку многае робіцца ў раёне. Ва ўстановах адукацыі ладзяцца семінары, разнастайныя асветніцкія мерапрыемствы, дэманструюцца відэаролікі, фільмы. Праводзяцца гутаркі і ў працоўных калектывах. Спецыялістамі РЦГЭ распаўсюджваецца інфармацыйны матэрыял.

 

Наталья

Вилента


Архив сайта
17
2018
Декабрь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
2-е европейские игры Год малой родины Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК