Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
25 чэрвеня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Власть
15 сакавіка 2019 года, 06:48

Самаабкладанне – не павіннасць, а ўдзел у добраўпарадкаванні малой радзімы

 
Крыніцай папаўнення даходаў сельсавета, якая дазваляе вырашаць многія надзённыя праблемы вяскоўцаў, з’яўляецца самаабкладанне.

Трэба сказаць, што такая практыка існуе даволі даўно, і ў савецкія часы была вельмі распаўсюджана. Людзі з разуменнем ставіліся да гэтага і рабілі свае, так бы мовіць, добраахвотныя ўзносы з поўнай упэўненасцю, што пасля на сабраныя сродкі будзе выкананы адпаведны аб’ём работ на тэрыторыі сельскага савета.

Актуальным самаабкладанне застаецца і зараз. На добраўпарадкаванне ў нашым рэгіёне, як і ў краіне ў цэлым, у апошняе дзесяцігоддзе затрачваюцца немалыя грошы. Абуладкоўваюцца дзіцячыя пляцоўкі, дваровыя тэрыторыі, дарогі, зносяцца старыя пустуючыя дамы і г.д. Такім чынам наводзіцца парадак на зямлі, у родным краі. І кожнаму з нас прыемна бачыць, як адбываюцца станоўчыя змены вакол, прыгажэе Любаншчына, наш агульны дом. Але трэба разумець, што не на ўсё хапае сродкаў у бюджэце. І любая, нават невялікая дапамога, заўсёды дарэчы.

Таму сельвыканкамы і праводзяць работу з насельніцтвам. Падчас сходаў вядуць грунтоўныя гутаркі, растлумачваюць неабходнасць добраахвотных укладанняў, раяцца пра тое, на якія мэты ў першую чаргу трэба расходаваць грошы. Асабліва плённа ў дадзеным накірунку працуюць калектывы Соснаўскага і Малагарадзяціцкага сельскіх Саветаў. За мінулы год іх пазабюджэтны даход склаў адпаведна  2 135 і 1 910 рублёў.

Як зазначыла старшыня Соснаўскага сельвыканкама Алена Кавальчук, большасць вяскоўцаў неабыякава ставіцца да малой радзімы і ўспрымае самаабкладанне як магчымасць унесці пасільны ўклад у яе добраўпарадкаванне. А ўсе сабраныя грошы і ідуць якраз- такі на гэта. У апошнія гады яны накіроўваюцца выключна на навядзенне парадку на грамадзянскіх могілках. «Наш святы абавязак – аддаваць даніну павагі тым, хто адышоў у нябыт, – лічыць Алена Мікалаеўна. –  Вось, як кажуць, «усім мірам» і займаемся гэтым». Некалькі раней на могілках на тэрыторыі Соснаўскага сельсавета ўстанавілі новую агароджу, а летась і пазалетась актыўна займаліся выразкай старых аварыйных дрэў. Звыш 200 іх прыбралі толькі ў Загаллі, а яшчэ працавалі на месцах пахавання ў Жывуні і Баянічах. Жыхары, вядома ж, станоўча ацэньваюць такую работу і ў сваю чаргу стараюцца дапамагчы: акрамя здачы добраахвотных узносаў, удзельнічаюць у суботніках.

На бягучы год у планах, па словах А.М. Кавальчук, працягнуць дзейнасць у гэтым накірунку: далей убіраць сухія дрэвы, устанавіць на ўваходах вароты і веснічкі. А пры фінансавай магчымасці яшчэ пафарбаваць агароджу на могілках у в. Загалле.

Дарэчы, Алена Мікалаеўна вельмі ўдзячна жыхарам сельсавета за разуменне праблем і жаданне паспрыяць іх вырашэнню. А агульнымі намаганнямі, без сумнення, можна зрабіць шмат і многія набалелыя пытанні зняць з парадку дня. Толькі важна, каб гэта ўсведамлялі ўсе грамадзяне і не заставаліся ўбаку.

 

Наталья

Вилента


Архив сайта
25
2019
Июнь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК