Погода:
Курсы валют:
Объявления
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
29 лютага 2020 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Власть
17 красавіка 2019 года, 13:12

Разгледзелі надзённыя пытанні

 
“Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь. Рэалізацыя нацыянальных інтарэсаў і ўмацаванне пазітыўнага іміджа беларускай дзяржавы на міжнароднай арэне” – такая тэма была вызначана ў якасці галоўнай на красавіцкі адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Аляксеева, выступаючы перад удзельнікамі інструкцыйна-метадычнай нарады, падкрэсліла, што наша краіна вядзе дыялог з усімі астатнімі на аснове прынцыпаў добрасуседства, міралюбства, узаемнай павагі.

Беларусь прадстаўлена ў большасці рэгіёнах планеты. Сетка замежных устаноў створана ў 57 дзяржавах (а з улікам акрэдытацыі паслоў па сумяшчальніцтве – у 109). Наша рэспубліка ўдзельнічала ў падпісанні каля 4 тыс. міжнародных дагавораў, пагадненняў, мемарандумаў, заяў.

Асноўным жа стратэгічным саюзнікам для нас была і застаецца Расійская Федэрацыя.У рамках Саюзнай Дзяржавы эфектыўна развіваюцца гандлёва-эканамічныя, інвестыцыйныя, інавацыйныя, гуманітарныя і іншыя разнапланавыя сувязі.

На ўмацаванне станоўчага іміджа краіны працуюць усе галіны, у тым ліку і спартыўная. Таццяна Мікалаеўна не прамінула нагадаць, што сёлета з 21 па 30 чэрвеня Рэспубліка Беларусь прыме ІІ Еўрапейскія гульні – міжнародныя сспаборніцтвы, якія праводзяцца адзін раз у чатыры гады. У 23 дысцыплінах па 15 відах спорту будзе разыграна 199 камплектаў узнагарод. Дадзенае значнае мерапрыемства таксама дасць цудоўную магчымасць прадэманстраваць шматлікім замежным гасцям традыцыі і культуру нашай дзівоснай Айчыны.

Акрамя асноўнага пытання разгледжаны і іншыя, не менш надзённыя. Так, памочнік пракурора раёна Віктар Пастухоў распавёў пра барацьбу з карупцыяй.Гэта з’ява з’яўляецца сур’ёзнай праблемай сучаснасці іпадрывае эканамічнае развіццё, аслабляе дэмакратычныя інстытуты і прынцып вяршэнства закона. У сваю чаргу інжынер інспекцыі нагляду і прафілактыкі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Яўгеній Шаплыка акцэнтаваў увагу ідэалагічнага актыву на бяспецы дзяцей. Прывёў некалькі сумных прыкладаў, калі безадказнасць дарослых прывяла да гібелі іх жа малых сыноў і дачок. У працяг старшы інспектар аддзела аховы правапарадку РАУС Уладзімір Куцур расказаў пра правядзенне традыцыйнай рэспубліканскай акцыі “Дом без насілля”, у раках якой запланаваны шэраг прафілактычных мерапрыпрыемстваў. На жаль, ёсць у нашым грамадстве людзі, якія крыўдзяць сваіх жа блізкіх, прыносяць ім фізічныя і псіхалагічныя пакуты. Звыш 50 сямейных скандалістаў стаяць на ўліку ў Любанскім аддзеле ўнутраных спраў. З імі пастаянна праводзіцца пэўная работа. Аднак належныя высновы робяць не ўсе.

У завяршэнне ўрач агульнай практыкі цэнтральнай райбальніцы Алена Рабко дала рэкамендацыі па прафілактыцы захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы, якія з’яўляюцца асноўнай прычынай смяротнасці нашых жыхароў. Урач параіла весці здаровы лад жыцця, адмовіцца ад алкаголю і курэння, сачыць за артэрыяльным ціскам.

 

Архив сайта
29
2020
Февраль
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Декрет №7 Тема недели Декрет №3 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК