ru
Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 55-5-62,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
21 ліпеня 2018 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Власть
10 ліпеня 2018 года, 11:40

Пытанні на злобу дня

 
 Чарговыя выязныя асабістыя прыёмы грамадзян кіраўніцтвам раёна адбыліся ў чэрвені. Свае пытанні прадстаўнікам улады змаглі задаць жыхары Малагарадзяціцкага, Соснаўскага, Сароцкага, Камунараўскага сельскіх саветаў і г. Любані. Такой магчымасцю скарысталіся восем грамадзян.

 Так, на прыём да старшыні раённага выканаўчага камітэта Сяргея Казецкага, які прайшоў у доме сацыяльных паслуг у в. Вялікія Гарадзяцічы, патрапіў жыхар населенага пункта з просьбай дэталёва разгледзець пытанне па ўстаноўцы дадатковых кантэйнераў па зборы цвёрдых бытавых адходаў на вясковых вуліцах. З-за аддаленасці селішча ад райцэнтра смецце збіраюць не так часта, як хацелася б. Таму, па меркаванні вяскоўца, праблему перапоўненых скрынь можна вырашыць за кошт устаноўкі дадатковых. Гэтае пытанне накіравана ў Любанскую ЖКГ для вырашэння.

 Яшчэ два звароты ад жыхароў Вялікіх Гарадзяціч датычыліся падсыпкі вул. Міра і ўстаноўкі ліхтара ля дома па завулку Партызанскаму. Па абодвум дадзены адпаведныя даручэнні адказным арганізацыям.

 Да намесніка старшыні райвыканкама па пытаннях сацыяльнай сферы і ідэалагічнай работы Тамары Дамашэвіч, чый прыём быў арганізаваны на базе адміністрацыйнага будынка Камунараўскага сельвыканкама, паступіла просьба пасадзейнічаць у працаўладкаванні ад мужчыны перадпенсіённага ўзросту. Зразумела, такое пытанне патрабуе вырашэння. Дэталёва разгледзець яго і паспрыяць з пошукам месца работы даручана кіраўніцтву адкрытага акцыянернага таварыства «БВА».

 Як паказвае практыка, выязныя прыёмы карыстаюцца папулярнасцю не толькі ў вяскоўцаў з аддаленых населеных пунктаў, а і ў любанчан. Так, падчас сустэчы з насельніцтвам намесніка старшыні райвыканкама па пытаннях архітэктуры, будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі Дзмітрыя Сухана, што адбылася ў ДРБУ-193, яго папрасілі адказаць, калі ўжо будзе вырашана праблема з гарадскімі ачышчальнымі збудаваннямі? Дзмітрый Мікалаевіч растлумачыў, што існуючы праект узвядзення новага аб’екта па  рэспубліканскай праграме «Чыстая вада», які не рэалізаваны з-за недахопу фінансавання, ужо маральна састарэў і не адпавядае сучасным патрабаванням. Таму разглядаецца магчымасць рэканструкцыі дзеючых збудаванняў, але калі да яе прыступяць, пакуль не вядома.

 Прыём кіраўніка спраў райвыканкама Алены Кайда, які прайшоў у адміністрацыйным будынку лясгаса, наведалі трое любанчан. Адзін з іх запытаўся наконт рамонту каналізацыйнай сістэмы шматкватэрнага дома па вул. Калініна. На жаль, адназначна адказаць па гэтым пункце  пакуль нельга. Справа ў тым, што з першага ліпеня ўчастак водаканала перайшоў на баланс КУП «Салігорскводаканал», і механізмы абслугоўвання да канца не ўрэгуляваны, аднак зварот будзе на кантролі. Атрымаў кансультацыю і індывідуальны забудоўшчык, якога цікавіла пытанне аб выдаткаванні льготнага крэдыту на завяршэнне будаўніцтва жылога дома ў Тальскім мікрараёне. Растлумачылі падчас прыёму і пытанне жыхара горада наконт арганізацыі дадатковага рэйса грамадскага транспарту для падвозу да лазні. Як аказалася, два гады таму аўтобус ужо змяняў маршрут, але ён не карыстаўся попытам у насельніцтва і быў прызнаны эканамічна не выгадным.

 Нагадваем, што выязныя асабістыя прыёмы грамадзян кіраўніцтвам раёна праводзяцца кожную трэцюю сераду месяца. Вы таксама можаце скарыстацца магчымасцю вырашыць свае праблемы на злобу дня.

 

 

Архив сайта
21
2018
Июль
Как вы планируете провести свой отпуск?
2-е европейские игры Год малой родины Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК