Погода:
Курсы валют:
Объявления
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
29 лютага 2020 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Власть
27 лістапада 2019 года, 13:00

Прыём грамадзян правёў старшыня Камітэта дзяржкантролю

На пачатку тыдня, у аўторак, у Любанскім райвыканкаме адбыўся чарговы выязны прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб, удзел у якім прыняў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці Валерый Стадольнік. Далучыліся да яго таксама кіраўнік раёна Валерый Мельнік, старшыня Салігорскага міжраённага КДК Дзмітрый Ахрэм, а таксама прадстаўнікі раённай вертыкалі ўлады, што адказваюць за розныя накірункі дзейнасці.

Акрамя таго, за гадзіну да прыёма ў любанчан была магчымасць задаць свае пытанні службовым асобам па телефоне «прамой лініі».

Скарыстаўся ёй жыхар аграгарадка Сосны 2, якога турбавалі праблемы камунальнага характару. У прыватнасці, мужчыну непакоіць сітуацыя, якая склалася з сістэмай водазабеспячэння ў доме №18 па вул. Камунараў. Па яго словах, існуе сур’езная пагроза размарозкі сістэмы, парываў труб з гарачай вадой у зімовы час з-за таго, што ў кватэры на першым паверсе, пад якой і знаходзіцца ўся сістэма, зараз ніхто не пражывае. У выпадку ж перамярзання труб, падтопіць увесь дом, таму жыхар населенага пункта папрасіў абмежаваць падачу гарачай вады ад цэнтральнага водазабеспячэння, каб гэтага пазбезнуць. Да таго ж вяскоўца турбуе і пытанне з падключэннем названага і дома №1 па вул. Першамайская, што знаходзіцца па суседству, да сістэмы цэнтральнай каналізацыі. Абодзве праблемы ўзяты на кантроль. Адказным асобам накіраваны адпаведныя даручэнні, аднак з апошнім пытаннем, як аказалася, усё вельмі няпроста, і яго вырашэнне патрабуе дадатковага вывучэння. Аднак у любым выпадку без увагі зварот не застанецца.

На асабісты прыём да кіраўніка абласнога Камітэта дзяржкантроля таксама запісаўся адзін чалавек на гэты раз з Любані. Жыхара горада турбавала тэма добраўпарадкавання тэрыторыі мікрараёна райцэнтра, у прыватнасці, двароў шматпавярховых дамоў па вул. Леніна і тратуарных дарожак. Увогуле пытанні, што ўзняў любанчанін, тычыліся дзіцячай пляцоўкі, бардзюраў, аздаблення металічнай лавачкі на прыпынку драўлянымі спінкай і сядзеннямі, устаноўкі спецыяльнай скрыні для саляна-пясчанай сумесі і шмат іншых. Усе прапановы, што паступілі падчас прыёма, будзуць разгледжаны і па іх прымуць адпаведныя рашэнні з улікам запланаваных у будучым годзе работ па добраўпарадкаванні мікрараёна.

Архив сайта
29
2020
Февраль
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Декрет №7 Тема недели Декрет №3 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК