Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
22 сакавіка 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Власть
31 студзеня 2019 года, 13:31

Пра крымінагенную сітуацыю ў раёне

 
На чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта быў прааналізаваны стан работы па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 04.01.2014 г.  «Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў». Праінфармаваў прысутных пра тое, якая сітуацыя склалася са злачыннасцю на Любаншчыне, намеснік начальніка РАУС – начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Сяргей Башура.

Як ён зазначыў, крымінагенная абстаноўка ў нас кантралюемая, за мінулы год не дапушчана сур’ёзных парушэнняў пры правядзенні масавых культурна-забаўляльных мерапрыемстваў. Але, нягледзячы на гэта, на жаль, павялічылася агульная колькасць крымінальна-караемых дзеянняў з 364 да 395, у тым ліку па лініі крымінальнага вышуку – з 227 да 244 фактаў. Сярод злачынстваў жа па-ранейшаму пераважаюць крадзяжы – зарэгістравана 152; аднак, трэба заўважыць, гэта на 9 менш, чым было пазалетась. Больш за ўсё іх здзейснена на працягу 2018-га на тэрыторыі Асавецкага, Урэцкага, Рачэнскага, Камунараўскага, Тальскага сельскіх саветаў і ў горадзе. У цэлым у раёне ад злачынных замахаў за мінулы год пацярпелі 270 грамадзян (на 40 больш, чым у 2017-ым), у тым ліку 43 непаўналетнія, 21 састарэлы.

У параўнанні з папярэднім годам летась павялічылася колькасць злачынстваў, што здзейснілі асобы, якія маюць судзімасць, а таксама ў стане алкагольнага ап’янення. Больш іх зарэгістравана і ў сферы сямейна-бытавых адносін. Каб зменшыць лік апошніх, а таксама з мэтай прафілактыкі дрэннага становішча ў сем’ях, значная ўвага надаецца рабоце по накіраванні хранічных алкаголікаў на прымусовае лячэнне ва ўмовах ЛПП. За мінулы год туды ізалявана 22 жыхары раёна (у 2017 – 13).

Давёў Сяргей Мікалаевіч лічбы і па іншых накірунках дзейнасці, падкрэсліўшы, што супрацоўнікамі РАУС усе яны прааналізаваны і ў бягучым годзе будуць прадпрымацца неабходныя меры, праводзіцца прафілактычныя мерапрыемствы дзеля забеспячэння правапарадку і грамадскай бяспекі на Любаншчыне.

У працяг тэмы Тамара Талыка, старшыня Малагарадзяціцкага сельвыканкама, Мікалай Корбут, старшыня райспажыўтаварыства, Аляксандр Арцюх, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Рачэнь», распавялі пра тое, як на іх падведамасных тэрыторыях і ў арганізацыях наладжана дзейнасць па недапушчэнні правапарушэнняў.

 

Наталья

Вилента


Свежие новости
Больше новостей
Архив сайта
22
2019
Март
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Свежие новости
Больше новостей
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК