Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
25 чэрвеня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Власть
16 сакавіка 2018 года, 08:02

Новы старшыня абраны адзінагалосна

Адбылася першая сесія раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання, якая мела арганізацыйны характар.

 Распачала яе старшыня раённай выбарчай камісіі Таццяна Камароўская. Яна агучыла вынікі нядаўняй палітычнай кампаніі на Любаншчыне, якая прайшла пры высокай актыўнасці насельніцтва, і павіншавала 25 народных абраннікаў, пажадала ім актыўнай, паспяховай дэпутацкай дзейнасці.

А затым адбыліся выбары старшыні райсавета. На гэту пасаду была прапанавана кандыдатура дэпутата па Маладзёжнай выбарчай акрузе №7 Андрэя Драбудзькі, як чалавека з высокім прафесіяналізмам, актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, вялікім вопытам у вырашэнні актуальных задач, выдатнымі арганізатарскімі здольнасцямі. Андрэй Віктаравіч карыстаецца аўтарытэтам сярод жыхароў горада. Станоўча ён зарэкамендаваў сябе на папярэдніх месцах працы – у якасці педагога, намесніка дырэктара Соснаўскай №1 і Забалацкай школ, галоўнага спецыяліста аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама і галоўнага рэдактара дзяржаўнай установы «Рэдакцыя газеты «Голас Любаншчыны» і праграмы радыёвяшчання «На хвалях Арэсы».


Нездарма ў выніку тайнага галасавання А.В. Драбудзька адзінагалосна абраны старшынёй, ён узначаліць новы састаў дэпутатаў раённага Савета. Андрэй Віктаравіч у сваю чаргу шчыра падзякаваў за аказаны давер і паабяцаў плённа працаваць на карысць Любаншчыны.

Падчас першай сесіі таксама вызначаны намеснік старшыні – дэпутат па Дзяржынскай выбарчай акрузе №1 Мікалай Яфімчык. Створаны чатыры пастаянныя камісіі, абраны іх старшыні і сакратары. Так, мандатную камісію па пытаннях мясцовага кіравання і самакіравання, забеспячэння законнасці і правапарадку даверана ўзначаліць Наталлі Муравейка (дэпутату па Тальскай выбарчай акрузе №13), па пытаннях бюджэту, эканомікі, сферы вытворчасці і абслугоўвання – Віктару Панянкову (дэпутату па Рачэнскай выбарчай акрузе №22), па аграрных пытаннях, экалогіі, сацыяльным развіцці тэрыторыі – Міхаілу Вечару (дэпутату па Обчынскай выбарчай акрузе №21), па пытаннях сацыяльнай сферы і справах моладзі – Святлане Красюк (дэпутату па Гагарынскай выбарчай акрузе №5).

Зацверджаны і прэзідыум, у састаў якога ўвайшлі старшыня райсавета, яго намеснік, старшыні пастаянных камісій.

Напрыканцы пасяджэння кіраўнік раёна Сяргей Казецкі выказаў віншаванні ў адрас усіх дэпутатаў і накіраваў іх на сумесную з выканаўчай уладай канструктыйную работу па рашэнні важных надзённых праблем нашага горада і раёна.

 

Наталья

Вилента


Архив сайта
25
2019
Июнь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК