Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
16 чэрвеня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Власть
1 лістапада 2018 года, 12:09

Нам засталася спадчына…

 
 
Дэпутаты Любанскага раённага Савета, якія ўваходзяць у састаў пастаянных камісій па пытаннях сацыяльнай сферы, справах моладзі і па аграрных пытаннях, экалогіі, сацыяльнаму развіццю тэрыторый у рамках выязнога пасяджэння наведалі аб’екты культуры, размешчаныя ў Рачэнскім сельсавеце.



Як зазначыла старшыня яго Святлана Швед, мясцовасць гэта багатая на таленавітых апантаных людзей. На тэрыторыі замацаваных населеных пунктаў функцыянуе пяць устаноў культуры (Атраднаўскі і Рачэнскі СДК, Закальнецкі Дом фальклору, Обчынскі і Жораўскі Дамы народнай творчасці), дзейнічае шэраг творчых калектываў, рознабаковых аматарскіх аб’яднанняў. Усе яны плённа працуюць, радуюць сваімі выступленнямі, песенным, танцавальным і інш. майстэрствам, у скарбонцы маюць шмат узнагарод за ўдзел у раённых, абласных, рэспубліканскіх і нават міжнародных конкурсах, фестывалях.

Удзельнікі таксама пабачылі, колькі цікавых вяскоўцаў пражывае ў Рачэнскім сельскім савеце. У Обчыне пазнаёміліся з аўтэнтычным фальклорным калектывам «Павалякі», якія і спяваюць прыгожа, і гатуюць смачна стравы традыцыйнай беларускай кухні. У Жораўцы сталі сведкамі выпякання хлеба па старадаўнім рэцэпце. Гэту справу там узнавіла Ірына Жудрык, якая пераняла тэхналогію ад сваёй матулі. У Атраднаўскім сельскім Доме культуры дэпутатаў гасцінна сустрэла фальклорная група «Карані». Да слова, яе ведаюць нават далёка за межамі роднай вёскі. Сям’я Ціханоўскіх сваім чароўным спевам стварае добры настрой на розных мерапрыемствах. З’яўлялася ўдзельніцай тэлевізійнага праекта «Хата на хату». Акрамя музыкі, Ціханоўскія займаюцца і іншымі відамі творчасці: саломапляценнем, вышываннем крыжыкам і г.д. Шмат майстравітых жыхароў і ў Рачэні, Закальным. У прыватнасці, на выставе ў Рачэнскім СДК былі прадстаўлены тканыя паясы Святланы Адзінец і вырабы ў тэхніцы выцінанкі Наталлі Адзінец.

 

Пасля такой экскурсіі па месцах культурнай славы адбылося пасяджэнне ў сельвыканкаме. Загадчык аддзела арганізацыйна-метадычнай работы Любанскага РЦК Сяргей Выскварка ў працяг таму, што было ўбачана, распавёў пра захаванне культурнай спадчыны і народных традыцый. Ён зазначыў, што ў раёне дзейнічаюць 24 установы клубнага тыпу. За 9 месяцаў бягучага года імі праведзена 3 151 мерапрыемства: 597 канцэртаў, 234 выставы, 185 тэатралізаваных свят і абрадаў і інш. Увогуле, зараз перад СДК стаіць шмат задач, пачынаючы ад работы з падуліковай катэгорыяй грамадзян да жыхароў пенсіённага ўзросту, забаўляльная функцыя і г.д. Але, нягледзячы на гэта, вялікая ўвага ўдзяляецца фальклору. У многіх дамах культуры створаны куткі народнага побыту. Арганізавана 25 фальклорных калектываў – самы высокі паказчык у вобласці. У тым ліку 7 – аўтэнтычных, 3 з іх –
на тэрыторыі Рачэнскага сельсавета. Па словах Сяргея Георгіевіча, дзейнасць па захаванні традыцыйнай культуры ў нас вядзецца даўно і мэтанакіравана. І справы асабліва ладзяцца там, дзе ў СДК ёсць цеснае ўзаемадзеянне з установамі адукацыі, сельвыканкамамі.

У сваю чаргу галоўны захавальнік фондаў музея народнай славы Валянціна Цімафіевіч абмалявала сітуацыю па стане і захаванні помнікаў гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь, што размешчаны ў нашым раёне. Такіх у нас 16: з іх 14 матэрыяльных нерухомых аб’ектаў (12 археалагічных і 2 мемарыяльныя комплексы), 1 матэрыяльны рухомы (клад сярэбраных манет 16-17 ст.) і 1 нематэрыяльны (мясцовы песенны стыль выканання традыцыйных абрадавых і пазаабрадавых песень аўтэнтычнымі калектывамі «Журавушка» (Ямінск), «Глыбокія крыніцы» (Закальное), «Павалякі» (Обчын). Рэгулярна па іх праводзяцца маніторынгі, і апошні паказаў: усе помнікі знаходзяцца ў здавальняючым стане. Заўвагі, якія ёсць, Валянціна Анатольеўна агучыла для таго, каб у хуткім часе і яны былі выпраўлены.

Падсумоўваючы вынікі выязнога пасяджэння, старшыня райсавета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання Андрэй Драбудзька заўважыў, што на Любаншчыне захаванню культурнай і гістарычнай спадчыны надаецца належная ўвага, прадпрымаюцца ўсе намаганні па адраджэнні мясцовых традыцый. Надалей дадзеная работа будзе працягвацца. На актывізацыю яе накіраваны і рашэнні, прынятыя па разгледжаных пытаннях  дэпутатамі.

 

 

 

 

Архив сайта
16
2019
Июнь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК