Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
25 чэрвеня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Власть
29 красавіка 2019 года, 06:48

На пытанні адказваў памочнік Прэзідэнта

 
На мінулым тыдні памочнік Прэзідэнта – інспектар па Мінскай вобласці Ігар Яўсееў правёў прыём у Любанскім райвыканкаме. За тры гадзіны ён прыняў пятнаццаць заяўнікаў з нашага і шэрагу іншых раёнаў. Яны звярнуліся з пытаннямі, якія датычаць жыллёвага будаўніцтва, крэдытавання, добраўпарадкавання тэрыторыі населеных пунктаў, працаўладкавання і г.д. – у кожнага свая набалелая праблема, свой, як кажуць, крык душы.

Так, шматдзетная матуля з Любані Вольга Петраш жадае пабудаваць уласнае жыллё. Але ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам не можа. Справа ў тым, што маладая жанчына разам з мужам і двумя дзеткамі некалькі гадоў таму пераехалі ў райцэнтр. Ім прапанавалі арэндную 3-пакаёвую кватэру ў новым доме. Яны, вядома, згадзіліся. Але, калі ў Петрашаў нарадзілася трэцяе дзіця, і яны атрымалі статус шматдзетных бацькоў, з’явілася думка стаць на чаргу для паляпшэння жыллёвых умоў. Аднак, як высветлілася, зрабіць гэта немагчыма. На кожнага з членаў сям’і прыходзіцца больш як 15 квадратных метраў. Калі ж яны з’едуць з заёмаемай кватэры, атрымаецца быццам пагоршылі жыллёвыя ўмовы, і ўсё роўна яшчэ 5 гадоў не змогуць стаць на чаргу. Вось такая склалася сітуацыя, вырашыць якую на мясцовым узроўні нельга.

У сваю чаргу Ігар Уладзіміравіч з разуменнем аднёсся да праблемы і паабяцаў падрыхтаваць адпаведную інфармацыю для кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, каб па магчымасці адрэгуляваць той “прававы казус”, які маецца на сённяшні дзень. Тады такія сем’і, як Петрашы, а яны, напэўна, ёсць і другіх рэгіёнах краіны, змогуць скарыстацца субсідыяй і пабудаваць уласную кватэру альбо дом.

Яшчэ адзін любанчанін Іван Шаўцоў выказаў нараканне на тое, што пасля расшырэння вуліцы Першамайскай прыпынак грамадскага транспарта каля райбальніцы размясцілі ў некаторай аддаленасці ад пешаходнага перахода. А гэта нязручна, асабліва для састарэлых нямоглых людзей. Таксама Іван Рыгоравіч паскардзіўся на недастатковы падагрэў вады – у доме, дзе ён пражывае па вул. Пралетарскай, 2, яна ледзьве цёплая. І.У. Яўсееў паабяцаў: абодва пытанні не застануцца па-за ўвагай.

Людміла Гарэлька, яе дачка Іна Божка, Ганна Цецярук выказалі падзяку за станоўчае  вырашэнне іх пытання па капітальным рамонце дома па вуліцы Кірава, 84 у Любані. Значны аб’ём работ ужо выкананы, цяпер жанчын хвалюе, калі іх прадоўжаць, у прыватнасці, па водазабеспячэнні і водаадвядзенні. І атрымалі станоўчы адказ: усё, што прадугледжана праектна-каштарыснай дакументацыяй, будзе зроблена, таму турбавацца не варта.

Увогуле Ігар Яўсееў уважліва выслухаў усе звароты і паабяцаў прапрацаваць іх дадаткова, найбольш вострыя і актуальныя узяць пад уласны кантроль.

 

 

Наталья

Вилента


Архив сайта
25
2019
Июнь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК