Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
16 чэрвеня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Власть
8 мая 2018 года, 08:53

На павестцы дня чарговага пасяджэння райвыканкама – добраўпарадкаванне, аздараўленне...

 Што датычыць навядзення парадку, то Аляксандр Малашук, начальнік райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, адзначыў, што мерапрыемствы ў гэтым накірунку на Любаншчыне вядуцца ў адпаведнасці з зацверджаным планам. З шаснаццаці, прадугледжаных на першы квартал, не выканана чатыры – азеляненне дваровых тэрыторый, пасадка дрэў, кустоў, рэкультывацыя ўнутрыгаспадарчых кар’ераў. Што, уласна кажучы, звязана з неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я. Таму тэрмін выканання ўказаных работ быў падоўжаны да 1 мая.

У апошнія гады шмат зроблена па добраўпарадкаванні населеных пунктаў, у прыватнасці, па зносе пустуючых дамоў. Летась – 73. Сёлета прадугледжана прыбраць 45 старых пабудоў, якія не выкарыстоўваюцца. Па стане на 1 красавіка вяліся работы па зносе 10.

 Аляксандр Аляксандравіч агучыў і іншыя віды дзейнасці, якія вядуцца ў раёне па навядзенні парадку, у тым ліку і добраўпарадкаванне прыдарожных палос (выразка аварыйных дрэў, збор смецця і інш.).

 У працяг размовы па тэме галоўны санурач Мікалай Арцюх расказаў, што работнікамі РЦГЭ праведзены агляд вуліц горада і 48 населеных пунктаў, дадзена ацэнка санітарнаму стану 578 тэрыторый і аб’ектаў. Выяўлены парушэнні ўтрымання грамадзянскіх могілак, сельгасаб’ектаў і г.д. Са станоўчага боку Мікалай Леанідавіч адзначыў Рачэнскі, Урэцкі, Сароцкі сельсаветы, а вось Малагарадзяціцкаму і Камунараўскаму ўказаў на недастатковую дзейнасць па навядзенні парадку.

 Распавядаючы пра выкананне праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека», намеснік старшыні райвыканкама Тамара Дамашэвіч падкрэсліла, што з 17 паказчыкаў у раёне не складваюцца такія, як агульныя каэфіцыенты нараджальнасці, смяротнасці, таксама смерці немаўлят, уладкаванне ў замяшчальныя сем’і, па міграцыйных працэсах. Хаця за першы квартал бягучага года на Любаншчыне памерла на 16 менш, чым за аналагічны леташні перыяд, усё роўна смяротнасць у нас значна вышэйшая за нараджальнасць. Асабліва насцярожвае той факт, што даволі шмат людзей працаздольнага ўзросту ідуць з жыцця ад знешніх прычын. У апошнія гады назіраецца сумная тэндэнцыя па павышэнні ліку самагубстваў. У той жа час змяншацца колькасць загінуўшых ад пажараў, забойстваў, выпадковых атручванняў – у першым квартале 2018 г. такіх выпадкаў не зарэгістравана.

 Пра аздараўленне рабят у летні перыяд размову вяла начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Таццяна Каравацкая. «Каб дзеці мелі магчымасць добра адпачыць, падмацаваць сілы, палепшыць самаадчуванне, у раёне будуць функцыянаваць 26 летнікаў з дзённым знаходжаннем (2 з іх спартыўна-аздараўленчыя) для 790 рабят (у тым ліку 50 выхаванцаў ДЮСШ)», – зазначыла яна. У лагерах з кругласутачным прабываннем змогуць бавіць час 665 навучэнцаў. Найбольш – па традыцыі ў «Арэсе». Там запланавана арганізаваць чатыры змены: «Будуць патрыётамі Айчыны» (з 8 па 16 чэрвеня), «Насустрач адкрыццям» (з 20 чэрвеня па 7 ліпеня; як і ў папярэднія гады ў гэты час адбудзецца міжнародны абмен з Някрасаўскім раёнам Яраслаўскай вобласці Расійскай Федэрацыі), «Тэрыторыя творчасці» (з 11 па 28 ліпеня), «Роўны навучае роўнага» (з 1 па 18 жніўня; для актыву піянерскіх дружын, пярвічных арганізацый ГА «БРСМ»). Акрамя таго, будуць дзейнічаць профільныя лагеры «Лінгвісцяня» (у Гімназіі №1), «Патрыёт» (ва Урэцкай СШ №2, сумесна з вайсковай часцю №42715), «Алімпіец» (у Сароцкай СШ), «Пралеска» (у Малагарадзячыцкім ВПК ДС-СШ), «Алімпійцы» (на базе ДЮСШ), працы і адпачынку «Імпульс» (у Стараюрковіцкім ВПК ДС-СШ). Ва ўсіх летніках будуць рэалізаваны цікавыя праекты, разнастайныя выхаваўчыя праграмы, якімі прадугледжаны змястоўныя пазнавальныя мерапрыемствы для творчага, інтэлектуальнага, фізічнага развіцця навучэнцаў.

 Далей начальнік Любанскага РАУС Сяргей Абрамовіч даў ацэнку прафілактычнай рабоце па папярэджванні правапарушэнняў. Па яго словах, усе прынятыя летась намаганні дазволілі павысіць узровень правапарадку ў раёне, прававой культуры грамадзян, удасканаліць дзейнасць суб’ектаў прафілактыкі. Аналіз крымінагеннай сітуацыі паказвае, што зменшана як агульная колькасць злачынстваў з 380 да 364, так і па лініі крымінальнага вышуку з 261 да 227 фактаў. Раскрывальнасць іх склала 62,6%.

 Праведзены шэраг прафілактычных мерапрыемстваў, у тым ліку 6 непасрэдна па ініцыятыве РАУС. Ажыццёўлена мэтанакіраваная работа па спыненні незаконнага абароту спіртаўтрымліваючай прадукцыі. Выяўлена 74 парушэнні антыалкагольнага заканадаўства. 1056 грамадзян прыцягнуты да адказнасці за знаходжанне ў нецвярозым стане ў грамадскіх месцах. Таксама суб’ектамі прафілактыкі рэалізаваны комплекс мерапрыемстваў па папярэджванні злачынстваў у сферы сямейна-бытавых адносін і фарміраванні ў насельніцтва нецярплівых адносін да насілля ў сям’і.

 Напрыканцы пасяджэння па ўсіх пытаннях прыняты адпаведныя рашэнні.

 

Наталья

Вилента


Архив сайта
16
2019
Июнь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК