Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
27 чэрвеня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Власть
27 лістапада 2018 года, 13:03

Меры рэагавання будуць прыняты

 
Наладжана практыка кожную суботу праводзіць трохгадзінныя “прамыя тэлефонныя лініі”, падчас якіх жыхары раёна могуць звярнуцца са сваімі пытаннямі да прадстаўнікоў мясцовай улады. На мінулым тыдні, у прыватнасці, на іх адказваў старшыня райвыканкама Сяргей Казецкі. Як заўсёды, уважліва выслухаў усіх, хто патэлефанаваў. На гэты раз, дарэчы, званкоў было няшмат. Што сведчыць, верагодна, пра вырашэнне ўсіх праблемных момантаў службамі ў рабочым парадку і своечасова.

І толькі калі сітуацыя ніяк не зрушваецца з мёртвага пункта, тады людзі звяртаюцца, што называецца, вышэй. Напрыклад, жыхар горада Любані Мікалай Галай папрасіў садзейнічання ў рамонце дарогі па завулку Кастрычніцкаму. Там (асабліва перад перакрыжаваннем з вуліцай Кірава), зазначыў ён, дрэннае асфальтавае пакрыццё – амаль суцэльныя ямы і выбоіны. Сяргей Іванавіч у сваю чаргу паабяцаў, што абавязкова будуць прыняты меры па добраўпарадкаванні праблемнага ўчастка дарогі.

А вось паляводы з адкрытага акцыянернага таварыства “БВА” патэлефанавалі, каб паскардзіцца на малую занятасць і адпаведна нізкую заработную плату. “Гэта, вядома, негатыўны факт, але перш, чым рабіць нейкія высновы, патрэбна ва ўсім дэталёва разабрацца”, – заўважыў С. І. Казецкі. І запэўніў, што спецыялісты абавязкова высветляць ўсе нюансы і пасля дадуць працаўнікам гаспадаркі грунтоўнае тлумачэнне.

 

 

Архив сайта
27
2019
Июнь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК