Погода:
Курсы валют:
Объявления
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
29 лютага 2020 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Власть
1 жніўня 2019 года, 10:00

Любанскі раён узначаліў Валерый Мельнік

 29 ліпеня Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка прызначыў старшынёй Любанскага раённага выканаўчага камітэта Валерыя Мельніка, 31 ліпеня адбылося яго зацвярджэнне на пазачарговай шаснаццатай сесіі райсавета дэпутатаў.


Народныя абраннікі адзінагалосна падтрымалі кандыдатуру Валерыя Віктаравіча. За паўгода працы на Любаншчыне ў якасці першага намесніка кіраўніка раёна начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні ён зарэкамендаваў сябе кампетэнтным, мэтанакіраваным, удумлівым, дысцыплінаваным, паважлівым. Аўтарытэт сярод калег заслужыў Валерый Мельнік і на папярэдніх месцах работы: на пасадах інжынера па сельгасмашынах (Старадарожскі раён), загадчыка сектара механізацыі – галоўнага інжынера сельгасхарчу, дырэктара ААТ «Краснадворцы» (Салігорскі раён).


Станоўчую характарыстыку новаму старшыні далі дэпутаты райсавета і кіраўнік Мінаблвыканкама Анатолій Ісачанка. Таксама губернатар акрэсліў кола першачарговых задач, якія неабходна рашаць на Любаншчыне. Гэта: павышэнне эфектыўнасці сельскагаспадарчай вытворчасці і якасці прадукцыі за кошт укаранення сучасных тэхналогій; прыняцце мер па прыцягненні прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове; забеспячэнне бясстратнай дзейнасці ўсіх арганізацый; жорсткі кантроль за аб’ектамі жыллёвага будаўніцтва, асабліва для шматдзетных сем’яў; вырашэнне напружанай сітуацыі з працаўладкаваннем грамадзян; павелічэнне ўзроўню заработнай платы за кошт росту прадукцыйнасці і г.д.


У сваю чаргу Валерый Мельнік пагадзіўся, што сапраўды ў раёне вырашэння патрабуе шэраг пытанняў. А дасягнуць добрых вынікаў магчыма толькі дзякуючы штодзённай сумленнай працы, выкананню тэхналагічных патрабаванняў работнікамі, занятымі ва ўсіх сферах народнагаспадарчага комплексу. Без руплівых, адданых справе, адказных людзей нічога немагчыма зрабіць, зазначыў новы старшыня. Таму ўсе намаганні будуць накіраваны на тое, каб паляпшаць дабрабыт насельніцтва і ўмацоўваць эканоміку рэгіёна. Валерый Віктаравіч таксама падзякаваў свайму папярэдніку Сяргею Казецкаму за плён і паабяцаў разам з працаўнікамі Любаншчыны захаваць тое, што маецца, і прымножыць набыткі.

 

В.В. Мельнік нарадзіўся ў 1982 г. у в. Залужжа Старадарожскага раёна. У 2005 г. скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 2012-м – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

 

Архив сайта
29
2020
Февраль
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Декрет №7 Тема недели Декрет №3 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК