Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
27 чэрвеня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Власть
4 кастрычніка 2018 года, 11:51

Галоўнае – выявіць незанятых і паспрыяць іх працаўладкаванню

 
У райвыканкаме адбылося  чарговае пасяджэнне пастаянна дзеючай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва.

 

Акрамя яе членаў, таксама прысутнічалі намеснік упраўлення па арганізацыйна-кадравых, прававых пытаннях камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, начальнік аддзела рынка працы Аляксей Караленя, дырэктары, спецыялісты арганізацый і прадпрыемстваў горада Любані, якія робяць разлікі за жыллёва-камунальныя паслугі (ЖКГ, райаграсэрвіс, ПМК-201, упраўленне па адукацыі, спорце і турызме, ільнозавод, рыбакамбінат, ЦРБ, ПМК-101, сельскагаспадарчы ліцэй, ААТ «Чырвоная Змена імя К.І. Шаплыкі», СУ «Загальскі», Любанскі раён газазабеспячэння).

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй Драбудзька, які і ўзначальвае камісію, давёў да ведама прысутных некаторыя лічбы, якія даюць падставы меркаваць: плён яе дзейнасці ёсць. Так, з пачатку функцыянавання камісіі (з красавіка па верасень) праведзена 11 пасяджэнняў (у тым ліку 7 выязных). На іх запрашаліся 162 чалавекі, з іх 36, якія вядуць асацыяльны лад жыцця. За садзейнічаннем у працаўладкаванні звярнуліся 67 грамадзян. Атрымалі месца работы 32, у тым ліку 19 – пры дапамозе пастаянна дзеючай камісіі, 10 – аддзела занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльна абароне, 3 самастойна. А 10 чалавек ад магчымасці рабіць адмовіліся. Такім чынам, працэнт працаўладкавання за мінулы перыяд склаў 47,8. Трэба адзначыць, што з кожным месяцам гэта лічба павялічваецца.

Андрэй Віктаравіч таксама праінфармаваў, якую сістэму дзейнасці ў бліжэйшы час плануецца наладзіць для павышэння эфектыўнасці работы пастаянна дзеючай раённай камісіі і прыняцця аператыўных мер па аказанні садзейнічання ў працаўладкаванні не занятым у эканоміцы грамадзянам. Наймальнікам ужо накіраваны пісьмы, у якіх рэкамендавана да 1 чысла кожнага месяца перадаваць спісы звольненых работнікаў ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Калі ж мелі месца факты звальнення па прычыне з’яўлення на працу ў стане алкагольнага, наркатычнага ці таксічнага ап’янення альбо ў сувязі з распіццём спіртных напіткаў, ужывання наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў у рабочы час ці непасрэдна на тэрыторыі прадпрыемства (арганізацыі), даныя адрасаваць у раённы аддзел унут-раных спраў і цэнтральную раённую бальніцу, якія пасля будуць даваць справа-здачу пра прынятыя меры прафілактыкі ў адносінах такіх асоб. Сельвыканкамам, саветам грамадскіх пунктаў аховы парадку ж неабходна накіроўваць спісы непрацую-чых грамадзян, што пражываюць на іх тэрыторыі. На аснове ўсёй гэтай інфармацыі будуць фарміравацца спісы людзей, якіх запросяць на пасяджэнне камісіі.

Яшчэ, звяртаючыся да наймальнікаў, Андрэй Віктаравіч заклікаў усіх ні ў якім разе не дапускаць фактаў утойвання наяўных вакансій і неправамернага адказу ў працаўладкаванні. Абавязкова ў пяцідзённы тэрмін трэба інфармаваць спецыялістаў упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне пра колькасць вакансій і іх запаўненне. Парушэнне дадзеных патрабаванняў вядзе да накладання штрафу ад 5 да 20 базавых велічынь.

«Наша агульная задача, – як падкрэсліў старшыня райсавета дэпутатаў і пастаянна дзеючай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва, – выявіць грамадзян праца-здольнага ўзросту, не занятых у эканоміцы, якія жывуць на Любаншчыне, і паспрыяць іх далейшаму працаўладкаванню».

У прыватнасці, некалькім жыхарам райцэнтра такая дапамога была аказана падчас пасяджэння. З пяці чалавек, якія звярнуліся, чатыры атрымалі накіраванні на работу: на льнозавод, у ПМК-201, райспажыўтаварыства, заправачную станцыю. Хочацца верыць, што там яны замацуюцца на доўгі час.

 

Наталья

Вилента


Архив сайта
27
2019
Июнь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК