Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю-Продам
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
22 жніўня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Власть
14 мая 2019 года, 12:56

Галоўнае – фарміраванне матывацыі да добрапрыстойнага жыцця

 
У Юшкавіцкім сельсавеце адбылося выязное пасяджэнне грамадскага пункта аховы правапарадку на базе ААТ “Забалацкі”. Старшыня сельвыканкама Валянціна Пархімовіч расказала пра асаблівасці работы па папярэджанні правапарушэнняў з боку асоб падуліковай катэгорыі, якія пражываюць на тэрыторыі савета. Прафілактычная дзейнасць (гутаркі, разнастайныя акцыі, наведванне па месцы жыхарства) з імі праводзяцца пастаянна, але, на жаль, не ўсе пераасэнсоўваюць свае жыццёвыя каштоўнасці і прыярытэты.

За першы квартал бягучага года, як зазначыла Валянціна Сяргееўна, на тэрыторыі Юшкавіцкага здзейснена адно злачынства – крадзёж: невысветленая пакуль асоба паквапілася на ліктары на кар’ерах “Слаўкалія”. Акрамя таго, зарэгістравана 21 адміністрацыйнае правапарушэнне. Найбольш – у сферы сямейна-бытавых адносін: пратаколы складзены ў дачыненні 8 чалавек. Столькі ж прыцягнута да адказнасці за знаходжанне ў нецвярозым стане і распіццё спіртных напіткаў у грамадскіх месцах, на рабоце. Увогуле праблема п’янства застаецца вельмі злабадзённай, падкрэсліла старшыня сельвыканкама. Адзін мясцовы жыхар сёлета накіраваны ў лячэбна-працоўны прафілакторый. Пяцера прайшлі лячэнне ад алкагольнай залежнасці. Аднак ёсць людзі, якія не рэагуюць ні на якія ўгаворы і папярэджванні. Прычым, што называецца, на цвярозую галаву, яны шчыруюць на працы, увіхаюцца на асабістым падворку і г.д. Спіртныя ж напоі быццам адурманьваюць іх.

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі і ўзгаднілі ўзаемадзеянне паміж рознымі арганізацыямі, суб’ектамі прафілактыкі па найбольш праблемных пытаннях, якія ўзнікаюць у працэсе работы з такой катэгорыяй грамадзян.  Таксама была праведзена індывідуальная гутарка з некаторымі з гэтых вяскоўцаў. Ставілася галоўная задача – фарміраванне ў іх матывацыі да сумленнай працы і вядзення добрапрыстойнага жыцця, недапушчэння правапарушэнняў і злачынстваў.

 

Архив сайта
22
2019
Август
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Выборы-2019 2-е европейские игры Декрет №7 Тема недели Декрет №3 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК