Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
30 верасня 2020 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Власть
31 ліпеня 2020 года, 07:43

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь правяла шэраг прыёмаў грамадзян на Любаншчыне

Юлія Мурына актыўна працуе ў выбарчай акрузе, цікавіцца праблемамі і клопатамі насельніцтва, стараецца паспрыяць вырашэнню многіх пытанняў.

У апошнія тыдні яна правяла два прёмы грамадзян і плануе яшчэ адзін. Сярод тых, хто звярнуўся да народнай абранніцы, любанчанін, які жадае атрымаць статус удзельніка партызанскага руху і Вялікай Айчыннай вайны.

Яшчэ адзін жыхар горада завітаў з нараканнем на тое, што няўдала ўстаноўлены павільён на аўтобусным прыпынку каля райбальніцы (у накірунку з горада ў Касцюкі). І пажылым, нямоглым людзям даводзіцца далекавата ісці да ўстановы аховы здароўя.

Дэпутат жа, узгадніўшы інфармацыю з  намеснікам старшыні райвыканкама, адказала: «Месца для прыпынку грамадскага транспарту вызначана ў адпаведнасці з зацверджаным праектам».

Былі зададзены і іншыя пытанні. І ўсе яны разгледжаны.

Шэраг просьбаў і прапаноў прагучала ў адрас Ю.Г. Мурынай і падчас сустрэч з працоўнымі калектывамі РКБА, фонда сацыяльнай абароны насельніцтва, прадстаўніцтва Белдзяжстраху па Любанскім раёне, Урэцкага механічнага завода. 
Архив сайта
30
2020
Сентябрь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Биометрические документы Республики Беларусь З гонарам у сэрцы Тема недели Декрет №7 Декрет №3 Отдел образования Любанского РИК Телефоны горячих линий