Погода:
Курсы валют:
Объявления
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
29 лютага 2020 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Власть
13 мая 2019 года, 07:29

Дэкрэт №3 у дапамогу не занятым у эканоміцы

 
Адбылася чатырнаццатая сесія Любанскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання. Прымалі ўдзел у рабоце таксама старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Сірэнка, кіраўнікі шэрагу аддзелаў райвыканкама, арганізацый і прадпрыемстваў.

Першым на парадку дня стаяла пытанне «Аб мерах, прымаемых Любанскім раённым выканаўчым камітэтам, Любанскім раённым Саветам дэпутатаў па садзейнічанні занятасці насельніцтва ў рамках выканання Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 студзеня 2018 года №3». І гэта тэма выклікала жывы водгук у прысутных, даволі актыўна абмяркоўвалася. Асноўныя ж моманты па рэалізацыі названага нарматыўнага акта ў нашым рэгіёне агучыла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Наталля Рабая.

Яна зазначыла, што рашэннем райвыканкама створана пастаянна дзеючая камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні заятасці насельніцтва Любанскага раёна. У састаў яе ўключаны прадстаўнікі ўсіх зацікаўленых служб – 29 чалавек. Асноўнай задачай камісіі з’яўляецца каардынацыя работы па рэалізацыі норм Дэкрэта па наступных накірунках: падтрымка працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, у працаўладкаванні; аказанне ім кансультацыйнай, метадычнай і прававой дапамогі, у тым ліку па пытаннях самазанятасці; арганізацыя работы па інфармаванні жыхароў наконт таго, што інфармацыя пра іх утрымліваецца ў базе дадзеных; фарміраванне спісу не занятых у эканоміцы людзей, якія аплачваюць жыллёва-камунальныя паслугі па поўным кошце (100% пакрыццё эканамічна абаснаваных затрат на іх аказанне).

У адпаведнасці з рэкамендацыямі пасяджэнні праводзяцца двойчы ў месяц (кожны другі і чацвёты чацвер): адзін раз – у райвыканкаме, другі – на базе аднаго з сельсаветаў. Ужо адбылося іх дваццаць дзевяць. З пачатку года на пасяджэнні запрошаны каля 600 чалавек. Аднак за садзейнічаннем у пошуку пастаяннага занятку ў камісію звярнуліся толькі 236. Працаўладкавана 133. Аднаму выдзелена субсідыя для адкрыцця ўласнай справы. Чатырнаццаць накіраваны на прафесіянальнае навучанне. Адзінаццаць чалавек знайшлі работу самастойна. Шаснаццаць увогуле адмовіліся ад прапанаванага месца.

Асаблівая ўвага, па словах, Наталлі Міхайлаўны, надаецца людзям падуліковай катэгорыі, што вярнуліся з месц пазбаўлення волі, лячэбна-працоўных прафілакторыяў, злоўжываюць алкаголем, ухіляюцца ад выхавання дзяцей і інш. 138 такіх грамадзян былі запрошаны на пасяджэнні камісіі, прыйшлі 59. 46 з іх атрымалі накіраванне ў арганізацыі раёна, але звярнуліся да наймальнікаў і ўладкаваліся на работу толькі 22. У адносінах да некаторых жыхароў падуліковай катэгорыі, накіраваны хадайніцтвы ў РАУС і ЦРБ аб правядзенні медкамісіі і лячэнні ад алкагольнай залежнасці.

Трэба аддаць належнае, камісія не прыпыняе сваю работу на вырашэнні пытання аб працаўладкаванні. Далей адсочваецца: робяць гэтыя людзі альбо не. Калі звальняюцца, то высвятляецца, па якіх прычынах. Так, са 133 чалавек, што атрымалі накіраванне ад камісіі, працягваюць працаваць у арганізацыях 116; 17 звольніліся па згодзе бакоў.

Кансультатыўная і метадычная дапамога аказваецца падчас пасяджэнняў, сустрэч з насельніцтвам, «ярмарак вакансій», дзён упраўлення і інш. За час дзейнасці камісіі праведзена 27 мерапрыемстваў, накіраваных на аказанне садзейнічання ў працаўладкаванні.

 

Архив сайта
29
2020
Февраль
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Декрет №7 Тема недели Декрет №3 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК