Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю-Продам
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
22 верасня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Власть
22 лютага 2019 года, 06:46

Ажыццяўленне дзейнасці магчыма без рэгістрацыі ІП

 
«Магчымасці грамадзян для ажыццяўлення дзейнасці без рэгістрацыі ў якасці суб’екта прадпрымальніцтва» – такая тэма была вызначана на чарговы адзіны дзень інфармавання, праведзены на гэтым тыдні.

Але перш чым яе абмеркавалі ў працоўных калектывах, грунтоўная размова вялася па дадзеным пытанні падчас інструкцыйна-метадычнай нарады ў райвыканкаме. Начальнік упраўлення па рабоце з плацельшчыкамі па Любанскім раёне інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Салігорскім раёне Алена Алматава пазнаёміла прысутных з умовамі, якія прадугледжаны заканадаўствам нашай краіны, для развіцця эканамічнай актыўнасці насельніцтва.

Так, для зарэгістраваных у службах занятасці ў якасці беспрацоўных прадугледжана магчымасць атрымання субсідый на арганізацыю прадпрымальніцкай дзейнасці, аказанне паслуг у сферы аграэкатурызму. Для асоб, якія займаюцца такой справай, а таксама рамесніцтвам, рэалізацыяй асобных відаў тавараў, выкананнем некаторых работ, устаноўлены спецыяльныя рэжымы падаткаабкладання. Акрамя таго, для іх не прадугледжана вядзенне падатковага ўліку. Грамадзяне, што рэалізуюць дзікарастучую прадукцыю (лекавыя расліны, ягады, грыбы і г.д.), сельскагаспадарчую (з асабістай дапаможнай гаспадаркі), увогуле вызвалены ад уплаты падаткаў.

Алена Мікалаеўна распавяла і пра развіццё онлайн-сэрвісаў, дзякуючы ім значна спрасцілася ажыццяўленне фізічнымі асобамі дзейнасці без рэгістрацыі ў якасці суб’екта прадпрымальніцтва. Цяпер у любым падатковым органе можна бясплатна атрымаць доступ да асабістага кабінета плацельшчыка. Для чаго прыйсці з пашпартам для рэгістрацыі і атрымання логіна і пароля. Пасля карыстацца такой паслугай можна і праз мабільнае прылажэнне. І, не наведваючы падатковы орган, выконваць шэраг аперацый (падаваць паведамленне аб ажыццяўленні віду дзейнасці па заяўляльным прынцыпе без рэгістрацыі ІП; атрымліваць і раздрукоўваць апавяшчэнне на аплату падаткаў (збораў) і інш).

 Дарэчы, на пачатак бягучага года на Міншчыне 9 879 грамадзян (на 3,2 тыс. чалавек больш, чым летась) ажыццяўляюць дзейнасць без рэгістрацыі ў якасці суб’екта прадпрымальніцтва.

Далей удзельнікам нарады была агучана інфармацыя пра мерапрыемствы антыкарупцыйнай накіраванасці. Яе давяла оперупаўнаважаная групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі РАУС Ганна Матыліцкая. Урач агульнай практыкі Любанскай цэнтральнай раённай бальніцы Анастасія Калодзька дала рэкамендацыі па прафілактыцы захворванняў апорна-рухальнай сістэмы. Падагульніла ўсе выступленні намеснік нальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Таццяна Аляксеева.

 

 

Архив сайта
22
2019
Сентябрь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Выборы-2019 2-е европейские игры Декрет №7 Тема недели Декрет №3 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК