Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
25 чэрвеня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Власть
24 мая 2019 года, 08:52

Агучаныя пытанні ўзяты на кантроль

 

З пытаннямі, якія датычаць працаўладкавання, добраўпаракавання, аздараўлення дзяцей у перыяд летніх канікул, барацьбы з бадзячымі сабакамі, асфальтавання вуліцы ў Талі, і іншых надзённых тэм, звярнуліся любанчане да кіраўніка раёна Сяргея Казецкага на мінулым тыдні падчас выязнога прыёма грамадзян і “прамой лініі”, праведзеных у райаграсэрвісе, і суботняй трохгадзіннай “прамой тэлефоннай лініі” ў райвыканкаме. У сваю чаргу Сяргей Іванавіч уважліва выслухаў усіх заяўнікаў і даў  адпаведныя распараджэнні кіраўнікам раённых служб.

Так, ад жыхароў дома №98 па вуліцы Леніна ў райцэнтры паступіла скарга на недастатковы падагрэў вады. Праблема гэта існуе не першы дзень, яны ўжо неаднаразова звярталіся  ў ЖКГ, аднак пакуль сітуацыя не выпраўлена. С.І. Казецкі даручыў кіраўніцтву жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў самыя кароткія тэрміны арганізаваць абследаванне сістэмы гарачага водазабеспячэння ў названай шматпавярхоўцы і прыняць меры для ўхілення недахопаў.

Таксама ЖКГ адрасаваны зварот па навядзенні парадку вакол возера па вул. Брагіна: своечасовым абкошванні тэрыторыі, устаноўцы кантэйнераў па зборы смецця.

Пытанне па добраўпарадкаванні хвалявала і жыхарку аграгарадка Сосны 1. Месяц таму яна ўжо агучвала яго – некаторыя з аднавяскоўцаў прызвычаіліся складзіраваць кампосты за дварамі. Што, па-першае, неэстэтычна, па-другое, ад гэтых куч па наваколлю разносяцца не зусім прыемныя пахі. Тады Камунараўскім сельвыканкамам была праведзена гутарка з жыхарамі, ім растлумачаны нормы заканаўства і адказнасць за парушэнне. Кіраўніцтва ААТ “Палессе-агра” паклапацілася пра вывазку скопленай арганікі. Але хтосьці, па словах заяўніцы, узяўся за ранейшую справу, ізноў у канцы вуліцы з’явілася гноесховішча. Жанчына ж выступае за тое, каб усе клапаціліся пра чысціню і парадак. Старшыня райвыканкама адзначыў станоўчыя памкненні яе і заўважыў, што ўсім трэба мець такую ж грамадзянскую пазіцыю. Тады нашы населеныя пункты будуць заўсёды прыгожымі і дагледжанымі. Пасадзейнічаць у вырашэнні ўзнікшай у аграгарадку праблемы даручана спецыялістам ўпраўлення землеўпарадкавання.

Узнятыя пытанні ўзяты на кантроль, і ўсе заяўнікі атрымаюць адказы ва ўстаноўлены заканадаўствам тэрмін.

 

Архив сайта
25
2019
Июнь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК