Погода:
Курсы валют:
Объявления
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
29 лютага 2020 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Власть
19 чэрвеня 2019 года, 05:58

Адзіны дзень інфармавання - Ад гісторыі да надзённых пытанняў

 
На гэтым тыдні ў раёне праведзены адзіны дзень інфармавання насельніцтва. У працоўных калектывах абмяркоўвалася тэма “Пермога. Незалежнасць. Памяць”. Напярэдадні 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, даты, што стала сімвалам незалежнасці і свабоды роднай зямлі,  прыгадалі храналогію ваенных падзей.

На беларускай тэрыторыі ліхалецце доўжылася 3 гады 1 месяц і 6 дзён.  Як распавяла дырэктар музея народнай славы Наталля Сіняк падчас інструкцыйна-метадычнай нарады напярэдадні дня інфармавання, на Любаншчыне за гэты час праведзена тры буйныя карныя аперацыі. Апошняя пад кодавай назвай “Марабу” – з 17 па 25 мая 1944 года. Расказала Наталля Мікалаеўна пра партызанскі рух, пра тое, як народныя мсціўцы супрацьстаялі ворагу. На жаль, практычна не засталося ўжо тых мужных патрыётаў, якія б з першых вуснаў маглі падзяліцца успамінамі пра час змагання. Таму інфармацыю даводзіцца чэрпаць з архіўных дакументаў. Каб аднаўляць старонкі гісторыі, узгадваць герояў Вялікай Айчыннай і вучыць падрастаючае пакаленне берагчы мір.

Было разгледжана і шэраг іншых актуальных пытанняў. Начальнік аддзела статыстыкі па Любанскім раёне Вольга Міцько праінфармавала пра важную грамадскую кампанію – перапіс насельніцтва, намечаны на 4 - 30 кастрычніка 2019г. Праведзена вялікая падрыхтоўчая работа, створана чатыры стацыянарныя ўчасткі (у аддзеле статыстыкі, цэнтры дзіцячай творчасці, Сароцкім і Урэцкім сельвыканкамах), прапрацаваны многія моманты па ўпарадкаванні адраснай гаспадаркі і г.д. Зараз ажыццяўляецца падбор часовага перапіснога персаналу; неабходна задзейнічаць 45 чалавек. Асноўная ж стаўка робіцца на тое, што значная колькасць жыхароў пажадае “перапісацца” пасродках інтэрнэта.

Старшыня раённай арганізацыі РДГА “Беларускае рэспубліканскае таварыства выратавання на водах” Сяргей Смаляк нагадаў пра правілы паводзін каля рэк, вадаёмаў, бяспечны адпачынак насельніцтва ў купальны сезон. Так як колькасць трагедый у гэты перыяд значна ўзрастае амаль ва ўсіх рэгіёнах краіны.

Пра  запаленчае захворванне злучальнай тканкі суставаў – рэўматоідны артрыт – размову вяла ўрач агульнай практыкі Любанскай ЦРБ Анастасія Яўцягіна.  Што прыводзіць да яго, дакладна не вядома, зазначыла яна,  аднак, лічыцца, могуць спрыяць некаторыя фактары: сямейна-генетычная схільнасць, вірусы краснухі, герпесу  і г.д. У большасці пацыентаў рэўматоідны артрыт пачынаецца паступова, праяўляецца стамляльнасцю, слабасцю, зніжэннем апетыту, пахудзеннем і іншымі сімптомамі, але самым характэрным з’яўляецца запаленне адразу некалькіх суставаў. Часта адзначаецца ранішняя скаванасць руху.  Многія хворыя доўга не звяртаюць увагі на гэта. І дарэмна. Пры з'яўленні пералічаных сімптомаў неабходна як мага хутчэй звярнуцца да тэрапеўта, параіла ўрач.

Напрыканцы нарады была агучана інфармацыя пра выплату аднаразовай матэрыяльнай дапамогі шматдзетным сем’ям для падрыхтоўкі дзетак да новага навучальнага года.

 

 

Архив сайта
29
2020
Февраль
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Декрет №7 Тема недели Декрет №3 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК