Погода:
Курсы валют:
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
Отдел рекламы и маркетинга
(8-017-94) 68-1-30

Предложить новость
28 лістапада 2022 года
Главная  /  Новости  /  Власть
22 кастрычніка 2020 года, 14:25

Абмеркавалі прапановы ў праект асноўнага закона дзяржавы

21 кастрычніка дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Салігорскай сельскай выбарчай акрузе №69 Юлія Мурына правяла чарговы прыём грамадзян Любанскага раёна і сустрэлася з дэпутатамі раённага Савета.

На гэты раз прыём у сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй праходзіў па сродках тэлефоннай сувязі. Паступіла тры звароты. Усе яны датычылі жыллёвай тэмы. У Юліі Георгіеўны пыталіся: які парадак выдзялення кватэры сіраце, як атрымаць яе пажылой любанчанцы, а таксама наконт выкарыстання чэкаў “Жыллё”. Дэпутат уважліва выслухала ўсіх, хто патэлефанаваў, унікла ў кожную праблему і дала тлумачэнні.  Дарэчы, кола пытанняў, з якімі звычайна звяртаюцца нашы жыхары да парламентарыя, досыць шырокае. Але часцей яны закранаюць менавіта надзённую для многіх тэму паляпшэння жыллёвых умоў, а яшчэ добраўпарадкавання вуліц, дарог, абуладкавання дзіцячых пляцовак і г.д. Вырашэнне запытаў, што агучваюць выбаршчыкі, Ю.Г. Мурына трымае на кантролі.

Пасля прыёму грамадзян адбылася грунтоўная, зацікаўленая размова з дэпутатамі райсавета. Абмеркавалі прапановы ў праект Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Як зазначыла парламентарый, важна пачуць думкі як мага большай колькасці грамадзян, прааналізаваць іх і  пасля ўнесці ў праект асноўнага закона дзяржавы самыя рацыянальныя. Напрацоўкі ж плануецца разгледзець на Усебеларускім народным сходзе.
Наталья

Вилента


Архив сайта
28
2022
Ноябрь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Год исторической памяти Биометрические документы Республики Беларусь Декрет №7 Декрет №3 Отдел образования Любанского РИК Телефоны горячих линий