Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
16 чэрвеня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Тема недели
8 чэрвеня 2018 года, 11:33

Міжнародная спецыялізаваная выстаўка «Белагра-2018» праходзіць з 5 па 10 чэрвеня ў гандлёва-лагістычным цэнтры «Глобус Парк» у аграгарадку Шчомысліца Мінскага раёна

 Калектыўныя экспазіцыі прадстаўляюць Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства прамысловасці, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, канцэрн «Белдзяржхарчпрам», Белкаапсаюз і іншыя міністэрствы і ведамствы Беларусі. Асобнымі экспазіцыямі прадстаўлены прадпрыемствы Чэхіі, Індыі, Пакістана, Кіраўскай вобласці Расіі.

 Штогод «Белагра» становіцца адной з галоўных пляцовак для дзелавых перагавораў. У гэтым годзе выстаўку наведаюць больш за 20 афіцыйных дэлегацый з розных краін.

 Праграма выстаўкі напоўнена практычнымі дэманстрацыямі, прэзентацыямі і майстар-класамі. Запланаваны і конкурсы, у прыватнасці дэгустацыйны «Чэмпіён смаку», «Лепшы араты», конкурс на лепшую племянную карову.


 Акрамя «Белагра-2018»учас Беларускага аграпрамысловага тыдня з 5 па 10 чэрвеня ў Мінскім раёне пройдуць міжнародныя спецыялізаваныя выстаўкі «Белферма», «Белпрадукт», «Прадмаш. Холад. Упак».

«Амкадор» павялічыць пастаўкі тэхнікі ў Валагодскую вобласць

 Аб гэтым паведаміў губернатар Валагодскай вобласці Алег Куўшыннікаў.

 «Мы рэалізуем сумесны праект «Саюзны трактар». Літаральна ўчора падпісалі пагадненне і выходзім на фінішную прамую. Дзякуючы падтрымцы Міністэрства прамысловасці Беларусі, Міністэрства прамысловасці і гандлю Расіі мы плануем у два разы павялічыць вытворчасць беларускай трактарнай тэхнікі на тэрыторыі Валагодскай вобласці. Акрамя таго, мы сёння дамовіліся з МАЗам аб адкрыцці дылерскага і сэрвіснага цэнтра для паставак беларускіх аўтобусаў на тэрыторыю нашага рэгіёна. Дамовіліся з «Амкадорам» аб павелічэнні паставак сельгастэхнікі і тэхнікі для нарыхтоўкі драўніны. У складзе вялікай расійскай дэлегацыі мы падпісалі некалькі пагадненняў, якія адкрываюць новае акно магчымасцей для развіцця інтэграцыйных і кааперацыйных сувязей», - сказаў Алег Куўшыннікаў.

МТЗ прапрацоўвае магчымасць паставак тэхнікі на рынак Ізраіля

 Аб гэтым паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення па рабоце на рынках далёкага замежжа ААТ «МТЗ» Вадзім Пратапопаў на міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы «Белагра-2018».

 «За апошні год заключаны кантракты з некаторымі краінамі Лацінскай Амерыкі, таму мы пашырым прысутнасць на гэтым рынку. Цяпер прапрацоўваем пытанне выхаду на ізраільскі рынак. Там вельмі строгія экалагічныя патрабаванні і вялікая канкурэнцыя, таму нам будзе няпроста. Але ў гэтым годзе паспрабуем выйсці на гэты рынак і там замацавацца», – сказаў Вадзім Пратапопаў.

 На «Белагра» прадстаўлены аснашчаныя сістэмай дакладнага земляробства энерганасычаныя трактары МТЗ: «BELARUS-3525» на гусенічным хаду і «BELARUS-4522» магутнасцю 450 к.с. Таксама сярод экспанатаў можна ўбачыць мадэль «BELARUS-1221» на звадкаваным прыродным газе. А ў ролі шоўмена, які запрашае наведвальнікаў у зону экспазіцыі тэхнікі «МТЗ-Холдынг», выступае шасціметровы трактар-трансформер.


«Гомсельмаш» прадставіў на «Белагра-2018» суперкамбайн

«Сёння на выстаўцы з навінак прадстаўлены так званы суперкамбайн – КЗС-2124КР. Тая машына, якая дэманстравалася кіраўніку дзяржавы ў мінулым годзе, была дапрацавана. Укаранёны сістэма аўтаваджэння, сістэма дакладнага земляробства. Цяпер у гэтым камбайне ёсць усе самыя неабходныя камбайнеру опцыі, якія могуць дапамагчы яму ў рабоце, а ў нечым нават яго замяніць», – расказаў начальнік маркетынг-цэнтра прадпрыемства Дзмітрый Муляр.

Прадстаўлены дзве мадэлі збожжаўборачных камбайнаў з гібрыднай схемай абмалоту КЗС-1319 і КЗС-3219КР. «Акрамя таго, мы тут прэзентуем універсальны мабільны энергетычны сродак МС-350, які можа працаваць як трактар і як кормаўборачны камбайн. На выстаўцы дэманструецца не маючы аналагаў у свеце газаматорны збожжаўборачны камбайн КЗС-4118К. Ён працуе на кампрыміраваным прыродным газе», – растлумачыў начальнік маркетынг-цэнтра.


Прадукцыя «Гомсельмаша» пастаўляецца на рынкі 38 краін. «Мы ажыццявілі першыя пастаўкі машын у Судан, Егіпет, Пакістан. Там паспяхова праведзены выпрабаванні нашых збожжаўборачных камбайнаў. Яны ўжо практычна ўвайшлі ў каталог тэхнікі, закупка якой падтрымліваецца на мясцовым узроўні», – адзначыў Дзмітрый Муляр.

Вядуцца пастаўкі ў краіны Лацінскай Амерыкі: Аргенціну, Перу. «Гомсельмаш» імкнецца асвойваць рынкі еўрапейскіх краін. «Нашы намаганні накіраваны і на асваенне афрыканскага рынку. Ёсць планы па пастаўцы машын у Зімбабвэ, Нігерыю, Эфіопію. Не забываем і пра Азію. Нядрэнна зарэкамендавалі сябе ў Кітаі, прадаём тэхніку ў Іран, створана сумеснае прадпрыемства ў Індыі», – дадаў Дзмітрый Муляр.

БелТА.

www.belta.by

На здымках:

1.Андрэй Кабякоў на выстаўцы «Белагра».

2.Трактар-трансформер МТЗ.

3.На выстаўцы «Белагра».

 

 

Архив сайта
16
2019
Июнь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК