Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю-Продам
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
16 верасня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Тема недели
23 жніўня 2018 года, 11:33

Лукашэнка змяніў кіраўніцтва ўрада

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка змяніў кіраўніцтва ўрада. Адпаведныя кадравыя рашэнні агучыў кіраўнік дзяржавы.

 

Прэм’ер-міністрам Беларусі назначаны Сяргей Румас, які да гэтага часу ўзначальваў Банк развіцця.

Першым намеснікам прэм’ер-міністра назначаны Аляксандр Турчын, да гэтага часу кіраўнік Апарату Савета Міністраў. Намеснікам прэм’ер-міністра назначаны Ігар Ляшэнка, які да гэтага часу ўзначальваў канцэрн «Белнафтахім».

Намеснікам прэм’ер-міністра назначаны Уладзімір Кухараў. Да гэтага часу ён працаваў на пасадзе намесніка старшыні КДК.

Акрамя таго, намеснікам прэм’ер-міністра назначаны Ігар Петрышэнка, які да гэтага часу быў паслом Беларусі ў Расіі. Ён будзе адказваць за сацыяльную сферу – ахову здароўя, адукацыю, культуру, спорт.

Міністрам архітэктуры і будаўніцтва назначаны Дзмітрый Мікулёнак. Міністрам прамысловасці – Павел Уцюпін.Міністрам сувязі і інфарматызацыі назначаны Канстанцін Шульган. Міністэрства эканомікі ўзначаліць Дзмітрый Крутой. Старшынёй Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта назначаны Раман Галоўчанка.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў: «На парадку дня гэтыя пытанні стаяць даўно. Прынамсі, перада мной як Прэзідэнтам. А апошнім часам яны набылі асаблівае гучанне ў сувязі з мерапрыемствам на ўсходзе Беларусі. Тады мной было прынята рашэнне абнавіць наш урад, асабліва кіраўніцтва. Было даручана кіраўніку Адміністрацыі правесці кансультацыі з адпаведнымі службовымі асобамі, вярнуцца да рэзерву кадраў Прэзідэнта, правесці кансультацыі з кіраўнікамі арганізацый грамадзянскай супольнасці нашай краіны».

«Вы цудоўна ведаеце, што такое грамадзянская супольнасць у Беларусі. Гэта не тыя, хто ходзіць па плошчах і балбоча. Гэта кіраўнікі нашай жаночай арганізацыі, маладзёжнай арганізацыі, прафсаюзаў і ветэранскай арганізацыі... Як мне было даложана, такія кансультацыі былі праведзены. І тыя кандыдатуры, якія абмяркоўваліся з кадравага рэ-естра, паводле маёй інфармацыі, былі падтрыманы і адобраны», – падкрэсліў Прэзідэнт.

Беларускі лідар заявіў: «Калі я прымаў рашэнні ў Оршы, многія або асобныя ў грамадстве гэта ўспрынялі як нейкае спантаннае рашэнне. А некаторыя так падумалі, што, можа, не варта было за адно мерапрыемства Аршанскага рэгіёна так строга крытыкаваць урад. Дык вось я хачу сказаць: справа не толькі ў Оршы. Гэта апошняя кропля, якая перапоўніла чашу цярпення. Галоўнае – у глыбіні. І вы, людзі, недалёкія ад урада (а некаторыя працавалі на гэтых пасадах, няхай не на першых ролях), ра-зумееце, што не можа быць ніякіх рознагалоссяў і розначытанняў у правядзенні курсу развіцця нашай краіны».

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, у Беларусі ўзяты пэўны курс. «Згодна з канстытуцыяй краіны Прэзідэнт у сваёй перадвыбарнай праграме абвяшчае гэты курс. І людзі зыходзячы з гэтага галасуюць. І нікому не дазволена падманваць людзей», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дысцыпліна, прыстойнасць, з’яднанасць, сістэма ўлады, строгасць яе, нацэленая на дысцыпліну і прафесіяналізм, – гэта фактар незалежнасці краіны.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што ў Беларусі быў вызначаны курс на паступовую мадэрнізацыю і ўдасканаленне таго, што ёсць. «А тое, што ў нас ёсць сёння, вырабляе тое, што запатрабавана на рынку. Дык чаму ад гэтага адмаўляцца?» – задаў рытарычнае пытанне Прэзідэнт.

Ён прывёў у прыклад сельскую гаспадарку, адносна якой раней гаварылі, што ў гэту сферу дарэмна ўкладваюцца сродкі. «Сёння ўсе гавораць: ведаеце, сельская гаспадарка выратавала краіну, – звярнуў увагу беларускі лідар. – Комплексы малочнатаварныя будавалі, перараблялі дапатопныя фермы. Сёння ўсе гавораць: малочка – гэта золата. Гэта не мае словы, гэта словы спецыялістаў».

Аналагічная сітуацыя і ў выпадку мадэрнізацыі прадпрыемстваў дрэваапрацоўчай галіны.

Лукашэнка: ажыццяўляць дыктатуру ў Беларусі проста нерэальна.

«Я ўжо гаварыў, што ўважліва адсочваю рэакцыю грамадства на мае рашэнні. Ды і ў мяне ўжо даўно выпрацавалася прывычка з першых дзён арыентавацца на тое, якога меркавання людзі аб тым курсе, што праводзіцца ў краіне», – сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, зразумела, меркаванні ёсць розныя. «Мы жывём у дэмакратычнай краіне. Прытым заціснуты двума дэмакратычнымі блокамі з захаду і з усходу. На поўдні ў нас наогул дэмакратыя далей няма куды. І ажыццяўляць нейкую дыктатуру ў Беларусі – гэта проста нерэальна. І тыя, хто такія рэчы заяўляе, – гэта смехатворна. Але парадак у краіне заўсёды быў, і ён будзе», – падкрэсліў беларускі лідар.

Ад «разносу» ўраду да выбараў і між-народнай палітыкі – Лукашэнка адказаў на крытыку ў СМІ і інтэрнэце.

Пра «разнос» ўраду

«Некаторыя кажуць, вось, Прэзідэнт зрабіў разнос. Нейкая паказальная лупцоўка, кадравыя чысткі. Ніякі разнос, ніякія чысткі Прэзідэнту нявыгадныя. Таму што ўрад фарміруе Прэзідэнт. Але калі ўрад, назначаны Прэзідэнтам, не тое што не праводзіць той курс, які абазначаны, які народам выпакутаваны і падтрыманы гэтым урадам публічна, ды яшчэ не выконвае рашэнні Прэзідэнта... Якая павінна быць мая рэакцыя? Я што, павінен збоку глядзець?» – паставіў пытанне кіраўнік дзяржавы.

Пра «папулізм»

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што некаторыя намякаюць на выбары і кажуць аб тым, што прынятыя рашэнні – гэта папулізм. «Я калі прачытаў, сам падумаў, а калі ў нас выбары прэзідэнцкія... Аказваецца, у нас у 2020-м
годзе толькі тэрмін. Гэта яшчэ паўтэрміну. Які папулізм пад выбары?» –падкрэсліў Прэзідэнт.

Пра «прыгавор сістэме»

«Некаторыя глыбей глядзяць: «Гэта – прыгавор сістэме». Гэта значыць, сістэма ўлады, палітыка ўнутры краіны не тая, сістэма дрэнная», – расказаў Прэзідэнт пра некаторыя каментарыі людзей.

«Гэта камусьці хочацца, каб быў такі прыгавор сістэме. Ці, як некаторыя кажуць: «Сістэма пахіснулася». Дык вось гэтыя рашэнні якраз і прыняты, каб сістэма не пахіснулася», – заявіў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, іншай сістэмы ў Беларусі няма, і ніхто не прапанаваў іншай сістэмы і ўлады, і развіцця Беларусі ўзамен той, якая існуе.

Пра назначэнне «блізкіх да сябе»

«Некаторыя кажуць, што Лукашэнка цяпер назначыць «блізкіх да сябе». Слухайце, я да прэзідэнцтва Сяргея Мікалаевіча (Румаса) наогул не ведаў. Пра Турчына я атрымаў уяўленне, калі даручыў развіваць IT-сферу. І пра многіх іншых...»

«Ніякай блізкасці, ніякай любові ў мяне да маіх падначаленых ніколі не было. Так, я паважаю людзей, якія аддаюць сябе цалкам справе. Якія выконваюць, можа, нават і неўласцівыя для іх функцыі. Таму што яны любяць сваю краіну і народ. Вось калі вы ўсе будзеце хаця б так, як я, любіць нашу Беларусь і наш народ, у нас з вамі атрымаецца работа», – рэзюмаваў Прэзідэнт.

Пра «жаданне паказаць або паказацца Пуціну»

«Некаторыя, асабліва расіяне, плявузгаюць, інакш не скажаш: «Лукашэнка хоча нешта паказаць або паказацца Пуціну». Слухайце, мы адзін аднаго ведаем, напэўна, больш за 20 гадоў. Мне што паказваць трэба Пуціну? Ён мяне ведае, як у народзе кажуць, як аблупленага. І я яго гэтак жа ведаю. Што нам адзін аднаму яшчэ паказваць? Я ў Крэмль даваць справаздачу не езджу. Мы дамовіліся аб нашых узаемаадносінах. У нас самыя развітыя адносіны –
у саюзе Беларусі і Расіі. Мы заключылі масу, больш за сотню, нарматыўна-прававых актаў, у нас створана пэўная база. Мы вусна можам прымаць рашэнні і рэалізоўваць іх. У нас вельмі добрыя і блізкія адносіны», – сказаў Прэзідэнт.

Прэзідэнт заявіў, што ў Беларусі бліскучыя адносіны не толькі з Расіяй, але і, напрыклад, з КНР.

Пра прапановы «ўсіх саджаць, а не звальняць»

«Некаторыя нашы грамадзяне вельмі радыкальныя. І раяць Прэзідэнту: «Саджаць усіх трэба, а не звальняць». Вінаватыя сядуць. Але ў краіне павінен быць закон, і ўсё павінна быць у адпаведнасці з законам. І іх нямала ўжо пасадзілі – тых, хто парушае гэты закон. І гэты закон для ўсіх аднолькавы: і для чыноўнікаў, і для рабочых, і для вяскоўцаў, для спецыялістаў, настаўнікаў і ўрачоў... Усё будзе ў адпаведнасці з законам», – падкрэсліў беларускі лідар.

Пра «навядзенне марафету»

Некаторыя перажываюць, што да майго прыезду, візіту ў той ці іншы рэгіён Беларусі марафет наводзяць. Хто дарогі мяняе, хто яшчэ нешта... Я скажу таксама па-народнаму: а як вы думалі? Калі да Качанавай або Сяргея Румаса прыходзіць госць, яны што, у доме не прыбіраюць? А тут жа Прэзідэнт прыехаў. Ён, можа, адзін раз у пяцігодку або ў два-тры гады да цябе прыедзе. І ты што, парадак не навядзеш? Ну, гэта наогул абуральная была б непавага да Прэзідэнта», – сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, недапушчальна толькі адно: калі наводзяць глянец з таго боку, адкуль пад’едзе Прэзідэнт. «Але вы ведаце маю практыку. Ніколі такога не было, каб я падышоў з боку гэтага глянцу і не зайшоў з адваротнага боку. Таму я ўсё бачу», – сказаў беларускі лідар.

БелТА.

www.belta.by

Архив сайта
16
2019
Сентябрь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Выборы-2019 2-е европейские игры Декрет №7 Тема недели Декрет №3 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК