Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
27 мая 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Тема недели
5 ліпеня 2018 года, 13:51

Лукашэнка з прэзідэнтамі Германіі і Аўстрыі наведаў мемарыяльны комплекс «Трасцянец»

 
Лукашэнка заклікае захаваць праўду пра вайну і не дапусціць адраджэння страшнага мінулага

 «Маючы ўнікальную магчымасць ведаць праўду той вайны з расказаў відавочцаў, галоўнае, што мы павінны зрабіць, – захаваць гэту праўду, не дапусціць адраджэння страшнага мінулага», – падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

 Паводле яго слоў, самай неспасціжнай з’явай Другой сусветнай вайны сталі лагеры смерці. На тэрыторыі аднаго з іх, буйнейшага па колькасці ахвяр, пабудаваны новы памятны аб’ект у Благаўшчыне. «Дарогай смерці тут наканавана было прайсці яўрэям з Берліна, Брэмена, Вены, Дортмунда, Прагі і іншых еўрапейскіх гарадоў. Тут пахаваны прах і беларускага мірнага насельніцтва, падпольшчыкаў і савецкіх ваеннапалонных, якія былі знішчаны», – адзначыў беларускі лідар.

 Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што беларускім архітэктарам удалося ўвасобіць у мемарыяле тонкую грань паміж жыццём і смерцю, пераступіўшы якую жывы чалавек ператвараўся ў жменю попелу.

Прэзідэнт Германіі ў «Трасцянцы» паабяцаў захаваць памяць аб ахвярахзлачынстваў нацыстаў

 «Чым бліжэй падыходзіш да гэтага месца, тым цяжэй даецца гэты шлях. Веданне аб тым, што тут здарылася, кладзецца на плечы шматтонным цяжарам», – сказаў Федэральны Прэзідэнт Германіі Франк Вальтэр Штайнмаер.

 Ён упэўнены, што агульна-еўрапейская адказнасць за тое, каб больш не было вайны, асноўваецца на веданні таго, што людзі рабілі са сваімі блізкімі ў месцах, падобных да «Трасцянца».

 «Сёння я як Прэзідэнт Германіі, як немец і як чалавек стаю тут перад вамі з пачуццём удзячнасці за знакі прымірэння, з пачуццём сораму і смутку за тыя пакуты, якія немцы прынеслі вашай краіне», – рэзюмаваў Франк-Вальтэр Штайнмаер.

Гісторыя «Трасцянца» вельмі доўга была белай плямай у памяці Заходняй Еўропы – Прэзідэнт Аўстрыі

 «Людзі ведаюць «Асвенцім», і гэта важна. Але на фоне «Асвенціма» на задні план часта адыходзяць назвы іншых, не менш жахлівых месцаў. І існуе небяспека, што забыццё назваў канцэнтрацыйных лагераў і лагераў смерці можа прывесці да страты памяці аб незлічоных ахвярах і гіганцкіх маштабах знішчэння. Нацыянал-сацыялісты стварылі сетку тэрору, якая накрыла ўсю Еўропу. Веды аб гэтым мы павінны ў нашых жа ўласных інтарэсах захаваць у калектыўнай памяці Еўропы як перасцярогу», – заявіў Аляксандр Ван дэр Белен.

 Паводле яго слоў, цяпер мае месца пераломны момант часу, адыходзяць людзі, якія перажылі буйнейшую катастрофу XX стагоддзя. «І калі аднойчы апошнія відавочцы змоўкнуць, трэба, каб былі месцы памяці, якія маглі б гаварыць замест іх», – падкрэсліў Федэральны Прэзідэнт Аўстрыі.

БелТА.

www.belta.by

Фота БелТА.

 

 

 

Архив сайта
27
2019
Май
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК