Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 55-5-62,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
17 снежня 2018 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Тема недели
Фото БелТА
23 сакавіка 2018 года, 07:59

Лукашэнка правёў сустрэчу з творчай моладдзю

 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 сакавіка ў Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры правёў сустрэчу з творчай моладдзю.

У ёй прынялі ўдзел амаль 270 чалавек. У іх ліку студэнты рэспубліканскіх і рэгіянальных устаноў вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, прадстаўнікі вядучых творчых калектываў і маладыя творчыя работнікі. Сярод удзельнікаў мерапрыемства лаўрэаты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі, пераможцы абласных, рэспубліканскіх і міжнародных фестываляў і конкурсаў, удзельнікі творчых праектаў, рэспубліканскіх маладзёжных акцый.

На сустрэчу з кіраўніком дзяржавы таксама запрошаны педагогі, якія дабіліся выдатных вынікаў у рабоце з моладдзю.

У тэатры разгарнулася выстаўка-прэзентацыя работ і дасягненняў таленавітай моладзі. Выстаўка была прадстаўлена на трох інфармацыйных стэндах («Падрыхтоўка кадраў у сферы культуры», «Дзейнасць спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі», «Дзейнасць фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва») і ў чатырох тэматычных павільёнах. Аляксандр Лукашэнка высока ацаніў дасягненні творчай моладзі, з якімі азнаёміўся на выстаўцы-прэзентацыі.

На думку Прэзідэнта, дадзеная сустрэча  унікальная падзея, паколькі з маладымі творчымі людзьмі, асабліва ў фармаце адкрытай размовы, яму ўдаецца бачыцца нячаста. «І з боку можа паказацца, што культуры, у сувязі з гэтым і мастацтву дзяржава ўдзяляе менш увагі, чым іншым сферам дзейнасці. Адразу скажу, гэта не так. Зроблена для вас многае, а што датычыцца таго, каб чалавек мог тварыць, – для вас зроблена ўсё», – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў моладзі ёсць, дзе праявіць сябе і прадэманстраваць свае здольнасці, створаны прэзідэнцкія фонды для падтрымкі самых адораных і таленавітых. «Астатняе – у вашых руках», – заўважыў ён.

«Сустрэчы з моладдзю для мяне вельмі каштоўныя. Яны даюць магчымасць убачыць будучае нашай дзяржавы. Вам яго ствараць, удасканальваць і ахоўваць. Вашымі памкненнямі, марамі і, упэўнены, добрымі справамі Беларусь будзе жыць заўтра, – заявіў Прэзідэнт. – Дзе б вы ні праявілі сябе – у літаратуры, акадэмічным мастацтве, кіно, на тэлебачанні, эстрадзе, у танцы – вы будзеце дарыць людзям настрой, эмацыянальна ўзбагачаць іх і, галоўнае, фарміраваць духоўны каркас нацыі».

Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што гэта дастойны і адказны шлях – весці свет за сабой, узвышаючы душы і выхоўваючы ў людзях пачуццё прыгожага. «Важна не звярнуць на дарогу лёгкай славы і бяздумнага пераймання», – перасцярог Аляксандр Лукашэнка.

Беларусам ёсць чым ганарыцца, звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. «І дня не хопіць, калі станем успамінаць усіх геніяльных людзей, якіх падарыла свету Беларусь. Славу многіх з іх дзеляць з намі еўрапейскія і заакіянскія краіны. Але галоўнае, што вытокі майстэрства гэтых вялікіх асоб тут. Гэта яна наша родная зямля натхняе і дае сілы», заявіў Прэзідэнт.

 

БелТА.

www.belta.by

Архив сайта
17
2018
Декабрь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
2-е европейские игры Год малой родины Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК