Погода:
Курсы валют:
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
Отдел рекламы и маркетинга
(8-017-94) 68-1-30

Предложить новость
28 лістапада 2022 года
Главная  /  Проекты  /  Мая сядзіба
26 ліпеня 2019 года, 09:26

Аранжавы, сонечны, духмяны абрыкос

 
Сёлета на Любаншчыне шчодра ўрадзілі асобныя гатункі ранніх абрыкосаў – ад пладоў аж хіляцца долу галінкі дрэў.

 

Аб тым, што абрыкосы смачныя і каштоўныя, многія ведаюць, усё ж нагадаем пра некаторыя іх якасці. Напрыклад, мякаць свежых пладоў утрымлівае ад 4,7 да 27% цукру, таму хворым на цукровы дыябет ужыванне іх варта абмяжоўваць.

У гэтай садавіне ёсць лімонная, яблычная, вінная і трохі саліцылавай кіслаты, дубільныя рэчывы. Вітаміна С у свежых абрыкосах ня-шмат, аднак ёсць вітаміны Р, В1 і РР, больш за ўсё караціну (правітаміна А). Патрэбна ведаць, што пры захворваннях печані і паніжэнні функцыі шчытападобнай залозы ўжываць абрыкосы не варта, бо правітамін А, які змяшчаецца ў пладах, пры гэтым не засвойваецца. У свежай садавіне ўтрымліваюцца солі калію (у сушанай – у 5-6 разоў больш). Таму абрыкосы рэкамендуюць людзям з захворваннямі сардэчна-сасудзістай сістэмы і нырак. Маюцца таксама мінеральныя рэчывы – калій, магній, фосфар.Мікраэлементы прадстаўлены солямі жалеза і злучэннямі ёду.

З іншых рэчываў у абрыкосах прысутнічае пектын, які валодае здольнасцю выводзіць з арганізма таксічныя прадукты абмену і халестэрын. Сок абрыкосаў прыгнятальна дзейнічае на гніласныя бактэрыі.

Насенне (костачкі) выка-рыстоўваецца ў якасці міндалю, для вытворчасці тлустага алею, які ўжываецца ў медыцыне і хімічнай прамысловасці. З перапаленых костачак атрымліваецца высака-якасны актываваны вугаль і чорная фарба.

Вось такі абрыкос шматгранны. Дарэчы, у гэтым артыкуле пералічана далёка не ўсё, чым карысны для чалавека сонечны духмяны плод.

 

Елена

Радкевич


Архив сайта
28
2022
Ноябрь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Год исторической памяти Биометрические документы Республики Беларусь Декрет №7 Декрет №3 Отдел образования Любанского РИК Телефоны горячих линий