Погода:
Курсы валют:
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
Отдел рекламы и маркетинга
(8-017-94) 68-1-30

Предложить новость
30 сакавіка 2023 года
Главная  /  Проекты  /  Мая сядзіба
26 ліпеня 2019 года, 09:33

Альтанка, кветкі – усё з металу

 
Бадай кожны гаспадар на сваім падворку можа стварыць уласнымі сіламі, калі таго пажадае, утульны куток для адпачынку.

 

Ідэя прыгожа абуладкаваць прысядзібны ўчастак з’явілася ў сямейнай пары Міхаіла Адзярыхі і Ірыны Каспяровіч з вёскі Камуны Камунараўскага сельсавета, як толькі яны атрымалі ў карыстанне новы цагляны дом ад мясцовага ААТ «БВА». Да слова, абое яны даўно ўжо працуюць у названай сельгасарганізацыі: Міхаіл Канстанцінавіч слесарам, Ірына Аляксандраўна на малочнатаварнай ферме аператарам машыннага даення. Вядома, пасля рабочага дня, які ў сельскай гаспадарцы лёгкім не бывае, радасна вярнуцца ў свой утульны дом з дагледжаным дваром. Хаця і тут хапае чым заняцца, а на зямельным участку дык і падаўна. Ірына Аляксандраўна не шкадуе ўласных сіл, калі шчыруе ў агародчыку, таму люба глянуць на яе дагледжаныя градкі. Асабліва любіць вырошчваць розныя кветкі іабуладкоўваць за домам зону адпачынку. Зараз там устаноўлены дзве альтанкі, дэкаратыўны млын, вялізныя кветкі і грыбы – усё зроблена з металалому рукамі гаспадара падворка. Сваё пачэснае месца ў цэнтры дваровай кампазіцыі займаюць арэлі, на якіх любяць пагушкацца не толькі дзеці, але і дарослыя.

– Некалі ўпрыгожанні для двара ладзілі з пластыкавых бутэлек, драўніны, але гэта адышло, калі купілі ўласны зварачны апарат. Вырабы сталі больш даўгавечныя, надзейныя ў плане выкарыстання. Усе зварачныя работы выковае муж  Міхаіл, а я фарбую гатовыя канструкцыі, – падзялілася Ірына Аляксандраўна.


 

Елена

Радкевич


Архив сайта
30
2023
Март
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Год мира и созидания Минской области - 85 Единый день информирования Биометрические документы Республики Беларусь Декрет №7 Декрет №3 Отдел образования Любанского РИК Телефоны горячих линий