Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю-Продам
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
16 верасня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Сельсоветы  /  Сорочский сельский совет
5 сакавіка 2018 года, 18:15

Праводзілі свята ўрачыста – з песнямі ды танцамі

21 студзеня ў Сароцкім Доме культуры прайшоў III рэгіянальны фэст народнай творчасці «Каляднае сузор’е фальклору».Ён сабраў пад сваім «крылом» таленавітых і захопленых людзей не толькі з Міншчыны, але і з усёй Беларусі. Дарэчы, кожны год арганізатары імпрэзы імкнуцца зрабіць гэта мерапрыемства максімальна цікавым і запамінальным. Вось і ў гэты раз усіх, хто прыйшоў на канцэрт, чакала мноства прыемных сюрпрызаў.
Так, акрамя музычных падарункаў, госці фестывалю падрыхтавалі для гледачоў шматлікія вырабы, створаныя ўласнымі рукамі. У фае на першым паверсе ДК арганізавалі самы сапраўдны горад народных майстроў – выставу-продаж, на якой у разнастайным асартыменце прадставілі шматлікія тавары дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Чаго там толькі не было! Сувеніры з дрэва, бондарныя вырабы, лялькі і ўпрыгажэнні – усімі гэтымі рукатворнымі шэдэўрамі можна было не толькі палюбавацца, але і набыць упадабаныя экспанаты або рэчы. Акрамя таго, для прысутных таксама падрыхтавалі і разнастайныя пачастункі – каля «прылаўка» з надпісам «Кузьміцкія прысмакі» не было, што называецца, і яблыку дзе ўпасці: столькі сабралася жадаючых прадэгуставаць і купіць свежую выпечку ды іншыя кулінарныя вынаходкі.
Сам жа фестываль пачаўся з прывітальнага слова яго, можна сказаць, галоўнага гаспадара – Васіля Каткаўца, начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі раённага выканаўчага камітэта. А пасля – песні, танцы і жарты запоўнілі залу! Кожны творчы калектыў ды ансамбль падрыхтаваў неверагодна арыгінальныя і цікавыя нумары каляднай тэматыкі, усе яны былі па-свойму адметныя і самабытныя. Зачароўвалі гледачоў казачы ансамбль «Вольніца» з Бабруйска, гурты «Люлечка» з Асіповіч, «Жывіца» з Гродзенскага раёна, «Весніца» з гарадскога пасёлка Акцябрскі, «Сваякі» з Валожына, «Панёвы» з а/г Опаль, а таксама мясцовыя «Прасніца» і «Расіца» з аграгарадка Сарачы, «Суседзі» з а/г Сосны, танцавальны калектыў «Эдэльвейс» ды іншыя.
Ужо з першых выступаў гледачы пачалі крычаць «Брава!» і «Малайцы!», гучныя апладысменты не сціхалі на працягу ўсіх нумароў. Асабліва спадабаліся прысутным ансамбль цыганскай песні «Лашчо дывес» з Жыткавіч і вясёлыя «Чэрвеньскія балагуры», якія, дарэчы, завіталі да нас у госці ўжо другі раз.
Карацей кажучы, свята атрымалася! Напрыканцы фэсту з віншаваннямі і пажаданнямі зноў выступіў Васіль Каткавец. Кожны калектыў быў узнагароджаны дыпломам і каштоўным падарункам.
Можна смела сцвярджаць, што фестываль ужо прыжыўся ў нас, стаў, па словах Васіля Сцяпанавіча, сапраўдным брэндам Любаншчыны – і таму атрымае тут пастаянную прапіску. Для тых, хто хоча акунуцца ў атмасферу гасціннасці, шчодрасці і дабрыні, атрымаць асалоду ад народных спеваў, танцаў ды балагурства, такія мерапрыемствы –
самы сапраўдны падарунак.
Анастасия

Ревтович


Архив сайта
16
2019
Сентябрь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Выборы-2019 2-е европейские игры Декрет №7 Тема недели Декрет №3 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК