Увогуле для таго, каб населеныя пункты былі прыгожымі і дагледжанымі, патрабуецца штодзённая мэтанакіраваная праца. І, вядома ж, ініцыятыва павінна зыходзіць не толькі ад прадстаўнікоў мясцовай улады, а і асабіста ад кожнага гаспадара дома. Праўда, гэта разумеюць пакуль не ўсе жыхары. Аднак ёсць тыя, хто можа служыць прыкладам для астатніх.
Упрыватнасці, ураджэнцы пасёлка Барок, што ў Рачэнскім сельскім савеце, браты Васілій і Аляксандр Лапановічы. Яны не забываюць пра малую радзіму.
–А па-іншаму, – кажуць яны, – і быць ня можа. Тут мы нарадзіліся, многае спазналі, ту пахаваны нашы бацькі”.
І дзеля іх светлай памяці, а таксама іншых родзічаў, землякоў, якіх ужо няма Васілій І Аляксандр трэці год напярэдадні Радаўніцы арганізоўваюць суботнік на грамадскіх могілках у вёсцы Закальное. Далучаюць да справы сяброў, знаёмых, вяскоўцаў, забяспечваюць іх неабходнымі прыладамі працы. І талакой наводзяць парадак. У першую чаргу добраўпарадкоўваюць тэрыторыю па перыметры могіла – ад захаванняў да агароджы. Там прыбіраюць сухія паваленыя дрэвы, галіны, падграбаюць мінулагодняе лісце. Не праходзяць работнікі і міма занядбаных магілак. Магчыма, за некаторымі проста няма ўжо каму даглядаць, вось удзельнікі суботніка і праяўляюць свядомасць, наводзяць парадак на такіх захаваннях.
Карацей кажучы, па ініцыятыве Васілія і Аляксандра Лапановічаў робіцца добрая справа. І хочацца, каб такіх нераўнадушных людзей, як гэтыя браты, у нашым краі было болей, ураджэнцы не забывалі пра тое, дзе іх карані.
Вилента