+375-29-194-77-56.
Калектыў яго, нібы дружная зладжаная сям’я, пастаянна працуе над павышэннем якасці аказваемых паслуг, стварэннем камфортных умоў для адпачывальнікаў і ўмацаваннем іх здароўя. Дзякуючы старанням кіраўніцтва і работнікаў наш санаторый мае рэпутацыю адной з лепшых устаноў такога кшталту ў краіне. Папраўляць самаадчуванне сюды прыязджаюць не толькі жыхары розных рэгіёнаў Беларусі, а і блізкага замежжа. У любы час года ў санаторыі – 100-працэнтная напаўняльнасць.
Адзначыў добрасумленную працу калектыву старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй Драбудзька. Ён зычыў усім работнікам дабрабыту, поспехаў, даўгалецця. І за высокі прафесіяналізм, велікадушнасць, асабісты ўклад у справу захавання здароўя насельніцтва Андрэй Віктаравіч уручыў Ганаровыя граматы райвыканкама медыцынскай сястры па фізіятэрапіі Галіне Брагінец, медсястры Ніне Міхалевіч.
Многія працаўнікі ў знак падзякі за шчырую працу атрымалі заслужаныя ўзнагароды з рук дырэктара філіяла «Санаторый «Рассвет-Любань» Васілія Усіка(на здымку 1). Ён таксама распавёў пра тое, наколькі апошнім часам умацавана матэрыяльная база ўстановы, і зазначыў, што калектыў яе здольны вырашаць надзённыя задачы на самым высокім узроўні.
Менавіта для іх, лепшых медработнікаў лепшага санаторыя, прагучалі самыя цудоўныя песні ў выкананні салістаў Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга Аляксандра Салаўёва (на здымку 2) і Руслана Мусвідаса. Дарэчы, запрашаць прафесіянальных артыстаў на свята стала там добрай традыцыяй – умее калектыў і эфектыўна працаваць, і прыгожа адпачываць.
Вилента