Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
25 красавіка 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Сельсоветы  /  Любань
14 сакавіка 2018 года, 05:49

Выкананне патрабаванняў – залог бяспекі працаўнікоў

 На базе перасоўнай механізаванай калоны №201 унітарнага прадпрыемства «Мінаблсельгасбуд» прайшоў чарговы Дзень аховы працы па тэме «Комплексны падыход да аховы працы – шлях да зніжэння ўзроўню вытворчага траўматызму» з удзелам членаў камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесіянальных захворванняў пры раённым выканаўчым камітэце, кіраўнікоў устаноў, арганізацый, прадпрыемстваў Любаншчыны.

Як зазначыла намеснік старшыні райвыканкама Тамара Дамашэвіч падчас адкрыцця мерапрыемства, месца правядзення яго заўсёды выбіраецца зыходзячы з таго, дзе зарэгістраваны выпадкі вытворчага траўматызму. А летась, на жаль, у нашым раёне па дадзенай прычыне пацярпелі васямнаццаць работнікаў (на адзінаццаць больш, чым у 2016 годзе): трынаццаць атрымалі лёгкія траўмы, пяць – цяжкія. Такія вынікі даюць падставы меркаваць, што пэўныя арганізацыі, прадпрыемствы не ўдзяляюць належнай увагі пытанням аховы працы. Хаця пра важнасць іх вядзецца размова на кожнай нарадзе па АП.

У сваю чаргу начальнік ПМК-201 Мікалай Лучыновіч запэўніў прысутных, што ў падначаленым калектыве ўсе працаўнікі ведаюць правілы бяспекі эксплуатацыі тэхнікі, вытворчых будынкаў, абсталявання, выканання тэхналагічных працэсаў. З работнікамі своечасова праводзяцца інструктажы па ахове працы, праверкі іх ведаў па АП і г.д. Прадугледжана праходжанне абавязковай медкамісіі пры ўладкаванні на прадпрыемства. Арганізаваны перадзменны і паслязменны агляд вадзіцеляў аўтамабіляў, спецтэхнікі, работнікаў дапаможнай гаспадаркі. Праводзіцца маніторынг выканальніцкай, тэхналагічнай, вытворчай дысцыпліны. Штомесяц выязджае мабільная група з мэтай ажыццяўлення праверкі непасрэдна на месцах правядзення работ. А затым у Дзень аховы працы аналізуюцца ўсе недахопы, тыя, хто дапусціў парушэнні, прыцягваюцца да адказнасці.

Кожны год у перасоўнай механізаванай калоне выдаткоўваюцца немалыя грошы для выканання мерапрыемстваў па ахове працы. Для забеспячэння работнікаў спецадзеннем, сродкамі індывідуальнай абароны ў 2017 было запланавана 8 500 рублёў, а зрасходавана 18 000 руб. За два месяцы бягучага – 4 200 руб.

Галоўная мэта ўсіх прымаемых мер, як падкрэсліў Мікалай Андрэевіч, бяспечная праца калектыву. У мінулым годзе ў ПМК-201 быў адзін факт вытворчага траўматызму, па ім яшчэ праводзіцца спецрасследаванне. Задача ж на будучае – не дапусціць падобных здарэнняў.

Аналіз выпадкаў траўміравання на прадпрыемствах нашага раёна (у ПМК-201, ААТ «Рачэнь», на заводзе сілавой гідраўлікі і інш.) за 2017 г. зрабіў Мікалай Сікірыцкі, намеснік начальніка раённага аддзела Следчага камітэта. Ён адзначыў, што рост вытворчага траўматызму ў нас абумоўлены галоўным чынам неналежным выкананнем работнікамі прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама спецыялістамі па ахове працы сваіх функцыянальных абавязкаў. Вырашэнне дадзенай праблемы залежыць галоўным чынам ад кіраўнікоў. Менавіта на іх ролі ў выкананні калектывамі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. №1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі» спынілася начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Марыя Алейнік. У прадаўжэнні тэмы старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ РАУС Аляксандр Чыж распавёў пра неабходнасць удасканалення работы па ўмацаванні транспартнай дысцыпліны, забеспячэнні бяспекі дарожнага руху ў арганізацыях Любанскага раёна.

 


 

Падводзячы вынікі Дня аховы працы, Т.М. Дамашэвіч прывяла некаторыя лічбы. Так, на мерапрыемствы па прафілактыцы вытворчага траўматызму летась па раёне накіравана звыш 4 млн руб. (у тым ліку 260 тыс. – на забеспячэнне спецадзеннем). Сістэмная работа па выдзяленні сродкаў наладжана ў лясгасе, на заводзе сценавых блокаў, у структурных падраздзяленнях «Мінск Крышталь», цэнтральнай раённай бальніцы, КСМ і іншых; недастаткова – у асноўным у арганізацыях аграпрамысловага комплексу. За апошнія гады з 34 спецыялістаў па ахове працы прайшлі перападрыхтоўку 20, у тым ліку непасрэдна па АП – 4. Што, вядома, недастаткова. Выклікае заклапочанасць і тое, што не ва ўсіх арганізацыях абуладкаваны кабінеты па ахове працы. Напрыклад, няма яго ў санаторыі «Рассвет-Любань», дзе летась таксама меў месца выпадак вытворчага траўматызму.

Тамара Мікалаеўна заклікала кіраўнікоў больш грунтоўна ставіцца да пытанняў умацавання дысцыпліны і правапарадку, паляпшэння ўмоў працы, што, безумоўна, дазволіць захаваць жыццё і здароўе работнікам, станоўча адаб’ецца на прадукцыйнасці і ў канчатковым выніку – на эканоміцы прадпрыемства.


Наталья

Вилента


Архив сайта
25
2019
Апрель
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК