І жыхары, і госці нашага краю не могуць не прыкмячаць тых станоўчых змяненняў, якія назіраюцца ў населенных пунктах. На бягучы год запланавана таксама шмат чаго зрабіць, каб Любаншчына стала яшчэ больш прыгожай, добраўпарадкаванай. Аднак, зразумела, намаганняў адных толькі арганізацый мала. Таму адміністрацыя горада і раёна з удзячнасцю прыме пасільную дапамогу ў гэтай справе ад грамадзян, нераўнадушных да сваёй радзімы. Акрамя таго, хочацца звярнуцца да жыльцоў шматкватэрных дамоў і ўладальнікаў прыватных, каб яны не заставаліся ўбаку, прывялі ў парадак прыдамавыя тэрыторыі, прысядзібныя ўчасткі.
Вядома, кожнаму з нас прыемна жыць ва ўтульнай і абуладкаванай кватэры альбо хаце, хадзіць па чыстых і прыбраных вуліцах, любавацца дагледжанымі кветнікамі і зялёнымі насаджэннямі. Але для таго, каб гэта стала рэальнасцю, трэба, як кажуць у народзе, рукі прыкласці. Прычым усім: і жыхарам, і ураджэнцам нашых мясцін, бо добраўпарадкаванне малой радзімы – справа агульная.
Вилента