+375-29-194-77-56.
На жаль, землякі і на гэты раз не змаглі перарваць серыю пройгрышаў на выездзе. Яны саступілі з лікам 1:2.
На перапынак каманды пайшлі з безгалявой нічыёй. На 49-й мінуце гульні лік адкрылі любанчане – вызначыўся Ілья Лагун. Аднак ужо на 60-й мінуце гаспадары поля адыграліся. Нічыйным лікам паядынак завяршыўся ў асноўны час. А вось у кампенсацыйны – на 92-й мінуце гульні – уздзенцы ўсё ж змаглі вырвацца наперад.
На бягучых выхадных любанчане пакуль будуць адпачываць. Наступны матч, фінішны ў першым крузе, яны правядуць 22 жніўня, у суботу, на сваім полі. Супрацьстаяць ім будуць прадстаўнікі Клецкага раёна. Адзначым, пасля сямі тураў будучы сапернік згуляў шэсць паядынкаў, у чатырох з іх аказаўся мацнейшым, у двух – саступіў. У той час матчы з удзелам любанчан завяршыліся дзвюма перамогамі і пяццю паражэннямі.
Рябцева