У фінальным матчы, які адбыўся 28 лістапада, клятчане перамаглі чэрвенцаў з лікам 4:1.
У той жа дзень вызначыўся і бронзавы прызёр спаборніцтваў. У паядынку за трэцяе месца сышліся барысаўчане і салігарчане. Сустрэча звяршылася нічыйным лікам 1:1. А таму яе зыход вызначыла серыя пасляматчавых пенальці. У выніку барысаўчане ўзялі верх над сапернікам.
Нагадаем, сёлетні чэмпіянат стартаваў напрыканцы чэрвеня. У ім прымалі ўдзел 18 каманд. Любанчане па выніках двух кругаў адборачных гульняў не трапілі ў чацвёрку мацнейшых у сваёй групе і выбылі з барацьбы за перамогу.
Крыніца фота – афіцыйны сайт ГА «Федэрацыя футбола Мінскай вобласці».
Рябцева