+375-29-194-77-56.
Удзел у ім узялі дванаццаць каманд, у тым ліку і ДЮСШ Любанскага раёна (трэнеры Аляксандр Нагорны і Яўген Мафіеня). І, варта адзначыць, як заўсёды, яна аказалася ў тройцы лідараў першынства – у агульным заліку размясцілася на другой пазіцыі. У сваю капілку землякі паклалі дзевяць узнагарод, у тым ліку дзве залатыя, тры сярэбраныя і чатыры бронзавыя.
Так, на трэцюю ступеньку п’едэстала ўзняліся Ілья Лазука (выступаў у вагавой катэгорыі 48 кг), Кірыл Ісуноў (60 кг), Філіп Няматаў(71 кг) і Дзмітрый Завадскі (80 кг). Саступілі сапернікам толькі ў фінальных схватках Цімафей Івашкін (45 кг), Ахмед Абдулаеў (48 кг) і Сямён Дзядзюля (65 кг). Не пакінулі шансаў на перамогу сваім сапернікам Мікіта Беразун (45 кг) і Станіслаў Мазок (51 кг). Апошнія два юнакі атрымалі пуцёўкі на рэспубліканскае першынство.
Рябцева