Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю-Продам
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
14 кастрычніка 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Спортивные новости
26 чэрвеня 2019 года, 08:02

Сустракае і праводзіць спартсменаў

 
Ураджэнец Любанскага раёна Мікалай Шапель, які зараз з’яўляецца стадэнтам Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, трапіў у лік добраахвотных памочнікаў на ІІ Еўрапейскія гульні.  

Як расказаў юнак, рашэнне паспрабаваць сябе ў якасці валанцёра было не імгненным, а глыбока прадуманым і ўзважаным. Ён разумеў, наколькі гэта сур’ёзна і адказна. Мабыць, таму арганізатарамі форуму яго заяўка і была задаволена.

–    Мне вельмі падабаецца знаёміцца з новымі людзьмі, а калі тое адбываецца яшчэ на такім важным і значным для нашай краіны мерапрыемстве, дык удвая ці нават утрая прыемна, – зазначыў Мікалай. – Я ўпэўнены, што атрыманыя вопыт і навыкі спатрэбяцца ў жыцці.

Да пачатку гульняў, любанчанін, як і ўсе астатнія валанцёры, паўдзельнічаў у шэрагу трэнінгаў, навучальных семінараў. А з пачатку форума выконвае свае функцыянальныя абавязкі. Ён заняты на аб’екце гульняў “Цір імя Цімашэнкі”, дзе праводзяцца спаборніцтвы па стэндавай і кулявой стральбе. Мікалай сустракае і праводзіць айчынных і замежных спартсменаў. І робіць гэта з уласцівай беларусам гасцінннасцю і ветлівасцю.

 

Наталья

Вилента


Архив сайта
14
2019
Октябрь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Выборы-2019 2-е европейские игры Декрет №7 Тема недели Декрет №3 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК