Фінальная частка чэмпіянату Мінскай вобласці па футболе
будзе праводзіцца згодна з графікам, аднак без прысутнасці гледачоў.
Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні спорту і турызму Мінаблвыканкама.
Акрамя таго, да асаблівага распараджэння правядзенне рэспубліканскіх,
абласных, раённых (гарадскіх) спартыўных і спартыўна-масавых мерапрыемстваў, а
таксама падрыхтоўка да рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў пераносіцца
на больш познія тэрміны, пра што будзе паведамлена дадаткова.
Такім чынам і спаборніцтвы на кубак Любанскага раёна па
міні-футболе, якія былі запланаваны на 14 лістапада, перанесены.
З 13 лістапада ва ўсіх арганізацыях і ўстановах галіны фізічнай культуры і
спорту сталічнага рэгіёна ў абавязковым парадку ўводзіцца масачны рэжым.
Рябцева