Погода:
Курсы валют:
Объявления
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
15 красавіка 2021 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Спортивные новости
17 жніўня 2020 года, 19:04

Фотарэпартаж: на Любанскім вадасховішчы вызначылі лепшых рыбаловаў

 
15 жніўня на Любанскім вадасховішчы прайшлі міжраённыя спаборніцтвы па лоўлі рыбы на летнюю паплавочную вуду.

У іх прынялі ўдзел каманды Капыльскай, Старадарожскай і Любанскай раённых арганізацыйных структур Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. Прычым апошняя з’яўлялася арганізатарам мерапрыемства.

Сваё майстэрства ў лоўлі рыбы прадэманстравалі як дарослыя, так і непаўналетннія аматары такога віду адпачынку.

У агульнакамандным заліку сярод юных рыбаловаў перамогу атрымалі капыляне, на другой прыступцы размясціліся любанчане, а замкнулі тройку мацнейшых старадаражане. Адзначым, у склад нашай каманды ўвайшлі 14-гадовыя Сяргей Караткевіч, Антон Грынберг і 11-гадовы Ягор Рагалевіч. Лідарамі сярод калектываў дарослых сталі старадаражане, капыляне і любанчане, якія паказалі адпаведна першы, другі і трэці рэзультаты. Дададзім, бронзу заваявала тройка ў складзе Аксаны Пятровіч, Мікалая Радкевіча і Аляксандра Рэмеза.

У індывідуальным першынстве п’едэстал гонару па выніках спаборніцтваў сярод непаўналетніх і дарослых рыбаловаў занялі прадстаўнікі Капыльскага і Старадарожскага раёнаў.






























Дарья

Рябцева


Архив сайта
15
2021
Апрель
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Год народного единства Биометрические документы Республики Беларусь Декрет №7 Декрет №3 Отдел образования Любанского РИК Телефоны горячих линий