+375-29-194-77-56.
Спаборніцтвы ладзіліся з 17 па 19 лютага ў горадзе Мінску на базе
Рэспубліканскага вучылішча алімпійскага рэзерву. У вагавой катэгорыі земляка –
57 кілаграмаў – выступілі 14 спартсменаў. Мікіта заваяваў бронзавы медаль.
Любанчанін, магчыма, паказаў бы і лепшы вынік, аднак ён яшчэ не цалкам
аднавіўся пасля траўмы калена, якую напрыканцы снежня атрымаў на зборах. Першым
трэнерам юнака з’яўляецца Яўген Мафіеня, які, дарэчы, і суправаджаў спартсмена
на рэспубліканскае першынство.
Дададзім, Мікіта ўключаны ў лік стыпендыятаў Прэзідэнцкага спартыўнага
клуба на 2021 год. Такую ж стыпендыю ён атрымліваў і летась.