+375-29-194-77-56.
Гульня прайшла ў мінулую суботу на стадыёне горада Любані.
З самага пачатку яна не задалася. Да перапынку землякі прапусцілі два галы
на 15-й і 25-й мінутах. А вось у другім тайме падапечныя Мікалая Ахрэмюка
першымі адправілі важны мяч у вароты саперніка (на 54-й мінуце) – вызначыўся
Андрэй Вішчэня. Аднак ужо праз чатыры мінуты госці павялічылі сваю перавагу.
Тым не менш менавіта гаспадары сустрэчы паставілі кропку ў матчы – на 63-й
мінуце гол забіў Ілья Лагун. Такім чынам гульня завяршылася з лікам 2:3.
Перад пачаткам другога круга землякі ў рэйтынгу каманд у сваёй падгрупе «Б»
займаюць перадапошні восьмы радок. Наступны паядынак любанчане правядуць 29
жніўня, у суботу, на сваім полі. Супрацьстаяць ім будуць госці – каманда «Партызан», якая
выступае за Салігорскі раён. Гульня абяцае быць няпростай – будучы
сапернік з’яўляецца лідарам турнірнай табліцы.
Рябцева