6
кастрычніка
2020 года, 16:01
Футбалісты Любанскага раёна пацярпелі дзявятае паражэнне
У мінулыя выхадныя адбыліся паядынкі ў межах 15 тура
чэмпіянату Мінскай вобласці па футболе. Любанчане правялі выязную гульню.
3 кастрычніка яны супрацьстаялі капылянам і, на вялікі жаль, саступілі з
лікам 1:5. Адзіны гол у вароты гаспадароў сустрэчы закінуў Уладзіслаў
Шчарбачэня.
Наступны
матч з удзелам нашай каманды адбудзецца 10 кастрычніка, у суботу. Ён пачнецца ў
14.00 на стадыёне горада Любані. У якасці гасцей на поле выйдуць футбалісты Уздзенскага
раёна. У нашай каманды будзе магчымасць узяць рэванш над будучым сапернікам,
якому ў межах першага круга гульняў саступіла з лікам 1:2.