+375-29-194-77-56.
У скарбонцы землякоў аказалася дзевяць медалёў. З іх чатыры – за першае месца, тры – за другое і два – за трэцяе. У прыватнасці, адолелі ўсіх сваіх сапернікаў на дыване Шахмар Абдулаеў (ён выступаў у вагавой катэгорыі 38 кг), Цімафей Івашкін (41 кг), Станіслаў Мазок (48 кг) і Уладзімір Брагінец (62 кг). Толькі ў фінальных схватках саступілі Ілья Лазука (44 кг), Уладзіслаў Рымашэўскі (62 кг) і Сямён Герцмановіч (68 кг), якія ў выніку сталі другімі. А вось на трэцяй прыступцы п’едэсла размясціліся Арцём Дольнікаў (38 кг) і Арцём Ходзін (57 кг).
Дададзім, рыхтавалі рабят трэнеры Яўген Мафіеня і Аляксандр Нагорны.
Рябцева