Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 55-5-62,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
22 верасня 2018 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Общество
13 верасня 2018 года, 13:47

Журналісты з розных краін сабраліся ў Мінску

 
Яны завіталі ў гасцінную Беларусь, каб падзяліцца сваім вопытам з калегамі з нашай краіны, меркаваннямі па вызначанай тэме мерапрыемства «Партнёрства ў імя будучыні: лічбавы парадак дня для медыя- прасторы».

Але перш, чым распачаць актыўную работу форума, да яго ўдзельнікаў звярнуўся першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў. Ён агучыў прывітальнае слова ад Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, дзе адзначалася, што за час свайго існавання дадзенае мерапрыемства стала аўтарытэтнай пляцоўкай для дзелавых зносін журналістаў. «Сучасная медыяпрастора не мае межаў, – гучала ў звароце, – а лічбавыя тэхналогіі адкрылі шырокія магчымасці для творчасці і прадставілі багаты выбар крыніц інфармацыі. Пагэтаму сёння журналісцкаму грамадству неабходна засяродзіць увагу на пытаннях выканання правіл прафесіянальнай этыкі і норм маралі, такіх жа важных, як і свабоднае выражэнне сваіх перакананняў».

Шчыра павіталі прысутных таксама міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч, намеснік Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Аляксей Кубрын, першы намеснік Старшыні Выканаўчага камітэта-Выканаўчага сакратара Садружнасці Незалежных Дзяржаў Віктар Гумінскі, кіраўнік аддзела знешніх камунікацый Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў – удзельнікаў СНД Нэлі Петкава. Усе яны і многія іншыя прамоўцы гаварылі пра важнасць мерапрыемства, а таксама пра тое, што інфармацыйная сфера зараз знаходзіцца пад значным уплывам сацыяльных медыя. Гэта, у сваю чаргу, выклікае як станоўчыя змены, так і не зусім: у прыватнасці, адмоўна адбіваецца на якасці, аб’ектыўнасці, праўдзівасці інфармацыйных патокаў.

З укараненнем лічбавых тэхналогій, вядома, журналістыка атрымала новыя інструменты, якія дазваляюць скарачаць адлегласць, пераадольваць межы, імгненна рэагаваць на падзеі не толькі ў сваім рэгіёне, краіне, але і ў свеце  і тым самым павялічваць аўдыторыю. Аднак у той жа час лічбавы парадак дня ставіць перад медыяграмадствам і новыя выклікі: актыўнае развіццё альтэрнатыўных крыніц інфармацыі (сацыяльныя сеткі, блогеры) вядзе да зніжэння зацікаўленасці да традыцыйных СМІ (газет, радыё, тэлебачання) і, што яшчэ страшней, распаўсюджвання практыкі інфармацыйных войн, правакацый і г.д.

Як выстаяць, не згубіцца, захаваць аўдыторыю ў сучасных умовах – пра гэта і многае іншае падчас форуму беларускім журналістам распавялі калегі з ЗША, Расійскай Федэрацыі, Бельгіі, Арменіі і інш.


 

Наталья

Вилента


Архив сайта
22
2018
Сентябрь
Нравится ли Вам новый дизайн нашего сайта?
Урожай-2018 2-е европейские игры Год малой родины Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК