Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
22 красавіка 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Общество
22 лютага 2019 года, 06:35

З Чэхаславакіі ў Афганістан

 
Сёлета наша краіна, як і шэраг постсавецкіх, адзначыла чарговую самотную дату – 30-годдзе з дня вываду абмежаванага кантынгенту войск з Афганістана.

Падзеі таго далёкага часу і сёння выклікаюць мноства пытанняў, адным з якіх дакорам гучыць: навошта? Аднак мы не будзем імкнуцца знайсці на яго адказ, а проста раскажам пра нашых землякоў, якім выпала па загадзе радзімы выконваць грамадзянскі абавязак на чужой зямлі.

Галоўны энергетык Любанскай ЖКГ Уладзімір Сергіеня быў прызваны на тэрміновую службу ў 1978 годзе Любанскім райваенкаматам. Праз паўгода вучэбкі ў Чарнаўцах УССР нашага земляка накіравалі ў цэнтральную групу войск у Чэхаславакіі. Адтуль ужо ў якасці камандзіра аддзялення артылерыйскай разведкі – спачатку ў Тэрмез, а затым у Афганістан. Ва ўзбекскім прыгранічным горадзе прынялі тэхніку і сваім ходам праз Амудар’ю накіраваліся да месца службы, у г. Кундуз. Да гарнізона дабіраліся калонай. Як амаль адразу папярэджвалі новапрыбыўшых, перамяшчацца ў чужой краіне ў адзіночку нельга было нават па тэрыторыі, падкантрольнай савецкім войскам. А пераадольванне адлегласці ад аднаго населенага пункта да іншага і ўвогуле нярэдка нагадвала прагулку па мінным полі.

Ужо на месцы давялося сутыкнуцца і з другімі відавочнымі прыкметамі, што не пакінулі ніводнага сумнення: тут вядуцца баявыя дзеянні, і кожны наступны дзень для цябе, кагосьці з аднавайскоўцаў ці знаёмых можа стаць апошнім. Прычым небяспека падсцерагала ваеннаслужачых не только ад маджахедаў, якімі маглі аказацца, здавалася б, мірныя жыхары. Нязвычных да спякотнага клімату і мясцовых асаблівасцей савецкіх салдат і афіцэраў сотнямі выкошвалі такія захворванні, як тыф, малярыя, а дызентэрыя і ўвогуле не з’яўлялася чымсьці надзвычайным. Таму, як ні гідка было, пілі кіпячоную хлараваную ваду, а харчавацца стараліся прадуктамі, прывезенымі з саюза.

Спаць даводзілася ў палатках, выкапаных у зямлі: на паверхні знаходзіўся толькі сам купал, а двухпавярховыя ложкі і іншае абсталяванне, можна сказаць, у яме. Такія меры перасцярогі, як высветлілася падчас першага ж абстрэлу, лішнімі не былі.

Ды, нягледзячы на розныя цяжкасці і абставіны, з якімі давялося сутыкнуцца нашым хлопцам, яны ўсё ж выконвалі свае абавязкі. Уладзімір Уладзіміравіч разам са сваім аддзяленнем займаўся разведкай, карэкціроўкай агнявых налётаў артылерыі: вызначалі каардынаты караванаў са зброяй і наркотыкамі, кішлакоў, дзе канцэнтраваліся душманы. Не абышлося і без суправаджэння і аховы аўтакалон з грузамі, што ішлі з-за ракі.

Здавалася, што год, які павінен быў адслужыць сяржант Сергіеня, цягнуўся бясконца. Але Уладзімір Уладзіміравіч усё ж дачакаўся загада, а родныя дачакаліся яго жывым.

 

Светлана

Кривальцевич


Архив сайта
22
2019
Апрель
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК