Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
25 красавіка 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Общество
11 мая 2018 года, 08:42

Удзельнікаў з усіх рэгіёнаў Міншчыны шчыра віталі на абласным свяце, прысвечаным Дню Перамогі, якое адбылося ў горадзе Барысаве

 
 З нагоды 73-й гадавіны Вялікай Перамогі старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Анатолій Ісачанка ад-расаваў ветэранам цёплыя словы віншаванняў і падзяку за вытрымку, адвагу, патрыятызм. «Мы аддаём даніну глыбокай павагі тым, хто прынёс на алтар перамогі самае дарагое – маладосць, здароўе і сваё жыццё, – адзначыў Анатолій Міхайлавіч. – Мы ўдзячны салдатам і афіцэрам, партызанам і падпольшчыкам, усім, хто шчыраваў на вытворчасці, вырошчваў хлеб, хто з гонарам прайшоў па цяжкіх дарогах вайны і ўнёс важкі ўклад у разгром нямецка-фашысцкіх захопнікаў». Старшыня аблвыканкама падкрэсліў, што маладое пакаленне ганарыцца сваімі дзядамі і прадзедамі, раўняецца на іх. А кіраўніцтвам краіны робіцца ўсё магчымае, каб ветэраны жылі дастойна, былі ахінуты ўсебаковай увагай.


 Пасля добрых пажаданняў увазе ўдзельнікаў свята быў прадстаўлены парад ваеннай і грамадзянскай тэхнікі. Працягам яго стаў канцэрт артыстаў і мастацкіх калектываў Міншчыны. Кожнае выступленне было прасякнута высокім пачуццём любві да роднай зямлі, Айчыны, удзячнасцю героям той вайны, чые імёны назаўсёды ўпісаны ў гісторыю.

 

Наталья

Вилента


Архив сайта
25
2019
Апрель
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК